Улада77

Валянцінаў дзень скончыўся ў Маларыце нечуванай бойкай

Сьведкі кажуць, што такіх масавых моладзевых разборак ня бачылі ўжо больш як 10 гадоў. Паводле розных зьвестак, паўтары гадзіны біліся ад 40 да 200 чалавек. Міліцыя не «замінала».

Масавай бойкай скончылася сьвяткаваньне Дня сьвятога Валянціна ў невялікім раённым цэнтры Берасьцейскай вобласьці. Падрабязнасьці сталі вядомыя толькі празь некалькі дзён. Пасьля таго, як аціхлі жарсьці ды ачуліся ад зазнанага шоку пацярпелыя. Сьведкі кажуць, што такіх масавых моладзевых разборак ня бачылі ўжо больш як 10 гадоў.

Усё здарылася пасьля вечарынкі ў адным з інтэрнатаў сельскагаспадарчага профілю. Навучэнцы вярталіся дахаты, калі на іх напалі невядомыя. Як цьвердзяць відавочцы, у руках некаторых з нападнікаў былі жалезныя пруты, якімі яны зьбівалі з ног моладзь. Паводле розных зьвестак, біліся ад 40 да 200 чалавек.

За навучэнцаў ПТВ хацелі былі заступіцца майстры вытворчага навучаньня, аднак былі ў момант зьбітыя большымі па колькасьці нападнікамі. Нехта з пэрсаналу вучэльні затэлефанаваў у «02», аднак паратунку ад праваахоўчых органаў так і не дачакаліся, тым часам бойка, дакладней, зьбіцьцё, трывала паўтары гадзіны. У мястэчку гамоняць, быццам работнікі міліцыі збаяліся ўступаць у бойку на налётчыкамі дзеля колькаснай перавагі апошніх у дзясяткі разоў, тым часам навучэнцаў ПТВ папросту білі.

На ўмовах ананімнасьці ўдалося высьветліць вэрсію здарэньня. Некаторыя з навучэнцаў, якія жывуць у іншых паселішчах, не адмаўляюць, што мясцовая моладзь рэгулярна патрабавала зь іх «мыта» ў парадку «ты зь якога раёну будзеш?». Кажуць, што нехта зь сьмелых плаціць адмовіўся, пасьля чаго й былі прызначаныя разборкі. Зьляканыя навучэнцы распавядаюць, што «разьбірацца» зь імі прыяжджалі ці не з усіх раённых цэнтраў вобласьці, багата хто з бандытаў быў на машынах.

Маларыта — невялікае мястэчка. Незнаёмых людзей бачылі на чыгуначнай станцыі, у мясцовай краме. Чагосьці падобнага ня толькі ў Маларыце, але і ў вобласьці, ужо даўнавата не здаралася. Фактычна гэта была ўжо даўно забытая ў Беларусі масавая бойка «сьценка на сьценку».

На шчасьце, вынікі не былі надта драматычнымі. У мэдычныя ўстановы з пашкоджаньнямі рознай ступені цяжкасьці зьвярнуліся толькі некалькі чалавек. У кагосьці — выцён, у кагосьці — рваная рана.

У Маларыцкім РАУСе не сьпяшаюцца камэнтаваць здарэньне. Паводле наяўнай інфармацыі, усчатая крымінальная справа па артыкуле «хуліганства з абцяжарвальнай прыкметай, учыненае групай асоб».

Даволі дзіўна, што бойка з такой вялікай колькасьцю ўдзельнікаў не была разагнаная міліцыянтамі. Ад эпіцэнтру падзеяў да ўчастку падаць рукой. Магчыма, міліцыянты нават чулі лаянку і бразгат разьбіваных пляшак.

Сытуацыя па сваім разьвіцьці дужа нагадвае інцыдэнт, які адбыўся пры канцы 2006 году ў электрычцы, у якой моладзь вярталася зь сьвята Менску. Міліцыя не прыйшла на дапамогу людзям, якія трапілі ў небясьпечную калатнечу. Невядома таксама, ці знойдзеныя завадатары забурэньняў і якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца датычна іх.

У Маларыце ўжо сям‑там кажуць пра нібыта адроджаную рускую традыцыю. Але, на жаль, згаданая бойка ніяк не пасуе да фармату рускай забавы, якой цешыліся перад Масьленкай у царскай Расеі. Тады пасьля бою, які праходзіў па выразна акрэсьленых правілах, удзельнікі прасілі адно ў аднога выбачэньня й цалаваліся.

Што ж да навучэнцаў сельскагаспадарчага ПТВ, то хлопцы пасьля інцыдэнту на вуліцу без суправаджньня старэйшых нават выйсьці папаліць баяцца: «Абяцалі «папалавіць» па адным ды пагаманіць «па паняціях»»

Паводле: Вікторыя Цакала, «Ежедневник»

Фота з Маларыты fillinsakura.livejournal.com

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць