Музыка1414

Мінскі гурт Сhill in перамог 2000 расійскіх гуртоў

у конкурсе альтэрнатыўнай музыкі канала А1.

Спачатку конкурс прадугледжваў узнагароды ў розных намінацыях (рок, поп, электроніка). Але ў выніку Chill in атрымалі агульнае для ўсіх катэгорый першае месца.

«Наша Ніва» паразмаўляла з вакалістам гурту Мікітам Бельцюковым і гітарыстам Мікалаем Тоўсцікам
пра перспектывы развіцця электроннай музыкі ў Беларусі.

«Наша Ніва»: Гісторыя стварэння гурту, якая з’явілася на сайце «Напралом» выглядае досыць фантастычнай. Як яно адбылося насамрэч?

Мікіта Бельцюкоў: Гэта чыстая праўда.

У жніўні 2006 года я тэлефанаваў сваёй дзяўчыне, і памыліўся нумарам — замест 12, набраў 15. Слухаўку ўзяла дзяўчына, якая прадставілася Карынай.
Праз паўтара месяца я ізноў памыліўся, а яна даслала мне смс-ку. І мы пачалі перапісвацца і стэлефаноўвацца, яна жыла ў Магілёве, таму ўбачыліся мы літаральна адзін раз.
А калі ў траўні 2011 года мы пачалі збіраць гурт, яна прапанавала сябе ў якасці вакалісткі.

НН: А як атрымалася, што ўзялі ўдзел у конкурсе «Напролом»

Мікалай Тоўсцік: Таксама супадзенне. Карына даслала спасылку Мікіту, ён ледзь не выдаліў — думаў спам прыйшоў, а спам у выніку апынуўся карысны. Мы хацелі трапіць хаця б у другі тур — уяўляеце, удзельнічае 2000 гуртоў. Мы спадзяваліся, што нашыя запісы хаця б праслухае хто-небудзь. А выйшла так, што мы занялі першае месца.

НН: Зараз вас будуць рэкламаваць часопісы ўзроўню Rolling Stone. Што яшчэ плануецца на бліжэйшы час?

МТ: Здымкі кліпа, якія А1 будзе ладзіць у Мінску.

Мы вельмі спадзяемся, што знойдзецца прадзюсар, які будзе з намі працаваць.
Каб праект проста не распыліўся, нам патрэбна моцная рука — свой «бацька».
У працэсе запісу першы альбом. Як ён будзе распаўсюджвацца пакуль не ведаем — ці будуць гэта нейкія носьбіты, ці праз інтэрнэт. Альбом запісваецца павольна, бо мы пішамся за ўласныя сродкі.

НН: Чаму вы пішаце тэксты па-англійску? Так атрымліваецца ці гэта разлік?

МТ: Па-першае, таму што яны адразу складаюцца па-англійску, па-другое, у нас ёсць спадзяванні на заходнюю аўдыторыю.

У Беларусі электронных лэйблаў няма, таму давядзецца шукаць іх на Захадзе. А там расійскамоўная і беларускамоўная музыка — гэта можа і цікава, але рынак у яе невялікі.

НН: Дзе можна пачуць вас жыўцом?

МТ: Мы пакуль засяродзіліся на альбоме, хочам стварыць моцную праграму, а пасля даваць канцэрты. У нас было пару выступаў восенню — спачатку на Дні вулічнай музыкі, дзе ніхто нас так і не пачуў, а пасля ў адным месцы ля Палаца Рэспублікі, дзе публіка была зусім не наша — там людзі сабраліся выпіць.

МБ: У нас вакалістка прыгожая, дык у пэўны момант з’яўляліся п’яныя слухачы, якія пачыналі раўсці, адзін нават на сцэну палез. Няўдалы карацей выступ.

НН: Найбольш папулярнымі жанрамі ў Расіі і Беларусі застаюцца хіп-хоп і рок. Але вы перамаглі з электроннай музыкай, як гэта патлумачыць?

МТ: Мы граем драм-н-бэйс, але не чысты:

там ёсць і элементы рока, і элементы хіп-хопа. І мы выступаем з жывымі інструментамі. Цікава: у выканаўцаў хіп-хопа ёсць агромністая колькасць суполак у інтэрнэце, дзе сядзяць людзі, якія актыўна галасуюць і пішуць каментары. А перамаглі мы — відаць, проста на дзве галавы вышэй былі. (смяецца)

МБ: Электронная музыка — цяпер масавая з’ява ў заходніх краінах.
Да нас усё прыходзіць са спазненнем гадоў на дзесяць, як і ў Расію.
У Літве, напрыклад, увогуле цяжка знайсці рок-гурт: там электронная музыка стала асноўнай.
У Беларусі будзе тое самае, але гадоў праз дзесяць.

У Беларусі адсутнічае культура электроннай музыкі, пэўны густ. Гэтая плынь не ўспрымаецца ўсур’ёз,
і пляцовак, клубаў прыстасаваных для гэтай музыкі таксама няма. Нашыя клубы гэта, што называецца, «месца для здыму». І эканамічны фактар: у беларускай моладзі няма грошай.
Я жыў у Літве, там у моладзі хапае грошай, каб за ноч праехацца па трох-чатырох клубах на таксоўцы, аплаціць уваход, выпіць па кактэйлі.
І арганізаваць канцэрт там у разы прасцей — не трэба адпраўляць заяўку ў выканкам, аддаваць на ўзгадненне тэксты, няма гэтага «а пра што тэксты ў вашага вакальна-інструментальнага калектыву».

МБ: У Беларусі ж не зробіш нейкі опэн-эйр, міліцыі будзе болей, чым гледачоў.

З тэкстамі нам прасцей — у нас яны на англійскай, не думаю, што ў выканкаме іх будуць перакладаць.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў14

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць