Усяго патроху22

У Беларусі з'явіліся аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей

У мінулым годзе ў Беларусі былі адкрыты тры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту — у Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Яны ўпершыню створаны ў структуры тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), паведаміла начальнік аддзела развіцця і каардынацыі сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацабароны Таццяна Фёдарава.

Такія аддзяленні прадастаўляюць старым догляд на працягу дня, тут створаны ўмовы для падтрымання актыўнага ладу жыцця, арганізуецца вольны час. «У аддзяленне пажылыя людзі прыходзяць раніцай самастойна або іх прывозяць дзеці, унукі.

На працягу дня яны знаходзяцца ў поле зроку спецыяліста па сацыяльнай рабоце, які адказвае за тое, каб падапечныя не сумавалі, не заставаліся ў адзіноце, своечасова елі і прымалі лякарствы, а кіраўнік гурткоў знаходзіць цікавыя і карысныя для старых спосабы правядзення часу,
 — сказала Таццяна Фёдарава. — Такая паслуга карыстаецца попытам у людзей, якія асцерагаюцца пакідаць сваіх пажылых сваякоў у кватэры адных: раптам стане дрэнна са здароўем, раптам яны забудуць выключыць газ або ваду, прапусцяць прыём лякарстваў, адкрыюць дзверы кватэры небяспечным незнаёмцам. А ў аддзяленні дзённага знаходжання людзі сталага ўзросту знаходзяцца ў бяспецы, пад наглядам спецыялістаў, ды яшчэ і ў прыемнай кампаніі сваіх аднагодкаў «. Акрамя таго, у іх ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі ТЦСАН (напрыклад, атрымаць кансультацыю псіхолага, юрыста, наведаць салон міласэрнасці).

Паводле слоў спецыяліста, арганізацыя работы такіх новых для нашай краіны структурных падраздзяленняў прадугледжана Комплекснай праграмай развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011–2015 гады. Таццяна Фёдарава адзначыла, што аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту будуць стварацца ў рэгіёнах у адпаведнасці з патрэбнасцю ў гэтым відзе сацыяльных паслуг (яны платныя, кошт устанаўліваецца рашэннямі мясцовых уладаў). Пакуль складана сказаць, наколькі шырокае распаўсюджванне атрымае гэта новаўвядзенне, аднак такая форма работы з’яўляецца важным дапаўненнем да ўжо апрабаванай формы сацабслугоўвання — аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

У структуры тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва функцыянуюць 54 такія аддзяленні на 1 тыс. 915 месцаў.

Калі па аб’ектыўных прычынах непрацаздольныя людзі не могуць жыць дома самастойна (напрыклад, у асенне-зімовы перыяд, калі ўзнікаюць цяжкасці з абаграваннем жылля), яны пасяляюцца ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання.
Тут адзінокім і адзінока пражываючым старым, інвалідам прадастаўляецца магчымасць часовага (да шасці месяцаў) знаходжання з аказаннем комплексу сацыяльных паслуг. Гэта добраўпарадкаванае пражыванне, бытавыя, санітарна-гігіенічныя паслугі, неабходная медыцынская дапамога. Пастаяльцам забяспечаны добры догляд і харчаванне, вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі вольнага часу.

Аддзяленні кругласутачнага знаходжання з’яўляюцца альтэрнатывай дамам-інтэрнатам.
Іх перавага заключаецца ў тым, што пажылых людзей не адрываюць ад прывычнага для іх асяроддзя (яны знаходзяцца непадалёку ад родных месц, і гэта пазітыўна адбіваецца на іх здароўі, псіхалагічным стане). Акрамя таго, бюджэтныя затраты на ўтрыманне пацыентаў у нестацыянарных установах сацабслугоўвання ўдвая меншыя, чым у дамах-інтэрнатах.

Такім чынам, аддзяленні кругласутачнага знаходжання больш эканамічныя і максімальна набліжаны да рэальных патрэб адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў. І яшчэ адзін немалаважны плюс: развіццё сеткі такіх нестацыянарных устаноў сацабслугоўвання (а яно пачалося ў канцы 2004 года) спрыяла скарачэнню чарговасці ў дамы-інтэрнаты.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза3

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі7

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу15

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза3

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць