Грамадства1515

На «Граніце» звальняюць жонак актывістаў прафсаюза

«Шукаюць такія хады, каб нельга было зачапіцца юрыдычна».

Як апавёў сакратар прафсаюза Анатоль Літвінка, яго жонку звольнілі, не прапанаваўшы ніякай іншай пасады. Спадарыня Людміла працавала машыністкай канцылярыі на замене дэкрэтнага адпачынку:

«Яны непасрэдна на нас ужо не ціснуць, а ціснуць праз сваякоў. Пры гэтым шукаюць такія хады, каб нельга было зачапіцца юрыдычна.
Мая жонка працавала на замяшчэнні дэкрэтнага адпачынку. Тая дзяўчына, якую яна падмяняла, яшчэ павінна была больш за два гады быць у дэкрэце. Аднак атрымалася так, што яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку. І, як мы даведаліся, гэта яе проста папрасілі выйсці, каб звольніць маю жонку. Такім чынам яны хочуць націснуць на мяне».

Анатоль кажа, што звычайна ў падобных сітуацыях чалавеку прапануюць іншую пасаду, аднак яго жонцы Людміле ніякіх варыянтаў не знайшлі: «У нас, паводле практыкі, было так на прадпрыемстве: калі ўжо чалавек працуе на замене дэкрэтнага адпачынку, для яго зараней ужо шукаюць іншую пасаду, але пакідаюць працаваць. Але з маёй жонкай вось так абышліся, бо яўна замова была. Так, фармальна атрымліваецца ўсё правільна. Аднак

нядаўна ў мяне адбылася размова з начальнікам структурнага падраздзялення, дзе мне зрабілі намёк наконт працы маёй жонкі».

Падобная сітуацыя здарылася і з жонкай іншага прафсаюзнага актывіста.

Жонку рабочага «Граніту» Мікалая, які прасіў не называць ягонага прозвішча, звольнілі з пасады вартаўніка, дзе яна таксама працавала на падмене дэкрэтнага адпачынку.
Мікалай кажа, што ёй таксама не прапанавалі іншай працы. Актывіст перакананы, што гэта — такі спосаб ціску на яго за ўдзел у незалежным прафсаюзе:
«Як сказаў начальнік драбільна-сартавальнага заводу Сяргей Міхайлаў, гэтыя актывісты дзесяцігоддзямі разам з сем’ямі ня змогуць уладкавацца больш на «Граніт». Маўляў, дзясятае пакаленьне іх на завод не ўладкуецца. Гэта непасрэдна на планёрцы ім былі сказаныя такія словы ў прысутнасьці многіх людзей».

Пры канцы 2011 года некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюза. Такім чынам працаўнікі выказалі пратэст супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў, пагардлівага стаўлення з боку адміністрацыі і бяздзеяння афіцыйнага прафсаюза. Рабочыя правялі ўстаноўчы сход суполкі незалежнага прафсаюза і цяпер дабіваюцца рэгістрацыі гэтай суполкі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць