Грамадства88

Наталля Ільініч: «Святлана Алексіевіч напярэдадні Новага года даслала мільён рублёў»

Год таму, 27 студзеня 2011-га, настаўніцу гісторыі з Талькі Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч звольнілі са школы.

Сёння яна расказвае пра тое, як жывецца дысідэнтам у Беларусі і што прыемнага можна знайсці ў такім гаротным становішчы.

— Як выжываеце? Ведаю, што вы бралі крэдыты, у вас была мара займацца аграэкатурызмам, дабудаваць сядзібу, дзе маглі б спыняцца турысты…

— Дзякуй Богу, самы вялікі крэдыт я ўжо выплаціла. Той, што застаўся, — дробязь. У месяц вяртаю банку па 100 тысяч рублёў. Ільготны крэдыт на аграэкатурызм на 60 мільёнаў, які спачатку ў снежні 2010 года мне зацвердзілі, у 2011-м, пасля звальнення, не далі, адмовілі. Кармлюся з гаспадаркі, назапасіла на зіму садавіны, гародніны, карову трымаю. Але

самае галоўнае, што мне дапамагло, — гэта чалавечая салідарнасць, падтрымка і маральная, і матэрыяльная, якую я адчула.

Маштаб салідарнасці стаў для мяне поўнай нечаканасцю. Я прывыкла, што беларусы жывуць кожны сам па сабе. А тут такая згуртаванасць!

Я падлічыла, што толькі грашовых пераводаў атрымала 169! Усе квіточкі, паштоўкі, лісты захоўваю як рэліквію, для будучага музея найноўшай гісторыі Беларусі.
А колькі было тэлефонных званкоў, лістоў са словамі падтрымкі! Ішлі адусюль, з самых розных куточкаў Беларусі. Святлана Алексіевіч напярэдадні Новага года даслала цэлы мільён рублёў. Некаторыя да гэтага часу шлюць, кожны месяць, відаць, з заробку ці з пенсіі. І толькі гэта дапамагае мне выжыць! Я не зламалася ні фізічна, ні маральна. Я адчувала: тое, што я адстойваю сваю годнасць, мае значэнне і для іншых. А таму хачу падзякаваць усім, хто дапамог мне маральна і матэрыяльна, каб я змагла прайсці гэтае выпрабаванне. Думаю, што сярод такіх людзей нямала чытачоў «Народнай Волі» і «Нашай Нівы».

Дапамагалі мне і грамадскія арганізацыі, ініцыятывы — «Вясна», «Наш дом», «Салідарнасць», Партыя БНФ — парадай, прававой падтрымкай, адвакацкай кансультацыяй.
Для мяне вельмі важна, што грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай школы» дапамагае мне не губляцца прафесійна.
Запрасілі рэдагаваць настаўніцкі метадычны сайт «Актыўная ацэнка». Гэта такая інавацыйная папулярная ў свеце навучальная методыка, якая толькі да нас прыйшла.

Працягваю працаваць над другім выданнем сваёй краязнаўчай кніжкі «Талька ў наваколлі», спадзяюся ў хуткім часе перавыдаць.

Каментары8

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →