Супольную заяву падпісалі лідары ўсіх партый: ад Хрысціянскай дэмакратыі да «Справядлівага свету».
«Шчаслівы чалавек, які не ідзе на раду нячыстых», — цытуюць яны Біблію.
Яны пішуць, што выбары немагчымыя, калі ў краіне ёсць палітвязні, калі СМІ несвабодныя, у выбарчых камісіях няма незалежных грамадзян.Калі гэтыя тры ўмовы не выконваюцца, а таксама не будзе адноўленая свабода асацыяцыі і сходаў, бабруйская грамада будзе байкатаваць выбары.
Заяву падпісалі лідары сямі партый і кампаній, у тым ліку АГП (Бузінаеў), Партыі БНФ (Лацінскі), Хрысціянскіх дэмакратыў (Таіса Кабанчук), прафсаюза РЭП (Смірнова). У Бабруйску існуюць моцныя асяродкі незалежнага грамадства. Бабруйск — гэта вялікі цэнтр хімічнай прамысловасці, там вырабляюць шыны.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары