Музыка1212

Начальства зрэагавала на слова «выбары»?

Віцебскія чыноўнікі ад культуры просяць «садзейнічаць» Алене Ланской у фінале «Еўрафэста»

Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама звярнулася за садзеяннем да начальнікаў аддзелаў культуры гар- і райвыканкамаў і дырэктараў ССНУ з нагоды перавагаў у фінале «Еўрафэста» (нацыянальнага адборачнага тура «Еўрабачання-2012», які пройдзе ў маі ў Баку). Пра гэта гаворыцца ў лісце, якія апынуліся ў распараджэнні Tut.by.

Віцебскія чыноўнікі ад культуры просяць падведамасныя арганізацыі размясціць візітную картку Алены Ланской «на рэкламных шчытах і стэндах ва ўсіх установах культуры, а таксама размножыць і распаўсюдзіць сярод моладзевай аўдыторыі і творчых работнікаў».

Акрамя таго, чытачы Tut.by паведамляюць, што падобныя просьбы аб «садзейнічанні» распаўсюджваюцца і ў іншых рэгіёнах. У прыватнасці, супрацоўнікаў ААТ «Белшына» ў Бабруйску «асабліва просяць прагаласаваць за нумар 1» у фінале «Еўрафэста».

Алёна Ланская (паводле пашпарту Ліпохіна) нарадзілася 7 верасня 1985 года ў Магілёве. Скончыла Магілёўскі эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж і Магілёўскі Беларуска-расійскі ўніверсітэт. З’яўляецца лаўрэатам музычных конкурсаў «Сарандев-2008» (Балгарыя); «Кубак Еўропы-2009» (Расія); пераможцай «Atlantic Breeze-2010». У апошні час лёс таксама песціць Ланскую: спачатку Гран-пры «Славянскага базару ў Віцебску — 2011», пасля — званне заслужанай артысткі Беларусі.

Алёна Ланская не хавае, што ўсе яе поспехі не былі б магчымыя без Аляксандра Шакуціна — заснавальніка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш». Аляксандр Шакуцін таксама з’яўляецца членам савета рэспублікі, старшынёй Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» і намеснікам гендырэктара ЗАТ «Праммедінвест».

Варта адзначыць, што фінал «Еўрафэсту» двойчы пераносіўся. Канчатковай датай прызначана 14 лютага. Простую трансляцыю з Палаца спорту, якая пачнецца ў 18.00, змогуць убачыць гледачы тэлеканала «Беларусь 1». За права прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2012» спаборнічаюць Вікторыя Алешка, Алена Ланская, Гюнеш, Uzari і група Litesound. Пераможца вызначыцца шляхам складання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць