Музыка33

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»

Мы адкладваем шчырыя размовы, важныя прызнанні і складаныя рашэнні, спадзеючыся, што яшчэ паспеем. Але часам «потым» ужо не надыходзіць.

«Новая песня «Пакідаем на потым» — асабістая, блізкая кожнаму з нас гісторыя пра тое, як мы часта адкладваем на заўтра тое, што важна: размову, пачуцці, рашэнні, — пакуль аднойчы не робіцца занадта позна.

«Пакідаем на потым» — пра шкадаванне, пра страчаныя магчымасці і пра ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні ўжо немагчыма вярнуць», — напісаў Вольскі.

Аўтарам слоў і музыкі, а таксама выканаўцам вакальнай і гітарнай партый стаў Лявон Вольскі. Разам з ім над песняй працавалі гітарыст Павал Трыпуць, бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павал Мамонаў.

Каментары3

  • Рэцэнзія (без дупадуйства)
    04.09.2026
    Усё адное і тое пачалі рэлізіць. Тры акорды, надрыўны рэфрэнчык і бясконцая дэпрэсуха. Відаць, знак часу навідавоку. Можна і ня слухаць.
  • Жора
    04.09.2026
    Лявон спеўся. Слухаю і не магу сабе адказаць, навошта гэта і чым адрозніваецца ад творчасці ШІ.
  • Шпак
    05.09.2026
    Як зараз модна пісаць: "нейкая лабуда". І яшчэ відавочна недарэчнасць карыстання лацінкаю. Лавону не хапае нашых літар ці што?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства4

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць