Кіно55

Хашчавацкі пра забарону сваіх фільмаў у Расіі: «Лабатамія» нясе моцны антыпуцінскі зарад

Чым яшчэ «Плошча» і «Лабатамія» напалохалі чыноўнікаў?

Фільмы Юрыя Хашчавацкага «Плошча» і «Лабатамія» мусілі паказаць у межах Фестываля свабоднага кіно. Фестываль праходзіць у розных гарадах Расіі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Аднак Міністэрства культуры Расіі фактычна забараніла дэманстрацыю фільмаў беларускага рэжысёра.

«Наша Ніва» звязалася з Хашчавацкім, каб даведацца, чым фільмы «Плошча» і «Лабатамія» напалохалі расійскіх чыноўнікаў.

«Яны прыдумляюць абсалютна абсурдныя нагоды, —
кажа Хашчавацкі. — Я толькі што размаўляў з арганізатарам фестываляў, і ён мне расказаў пра прэтэнзіі Міністэрства культуры.
Спачатку, яны казалі, што няма дазволаў ад аўтараў фільма — але гэта няпраўда,
бо дазвол я ім даў.
Тады яны прыдумалі іншае — паколькі фільмы трансляваліся на розных тэлеканалах — літоўскі, польскіх, эстонскіх і гэтак далей-то арганізатары мусяць узяць дазвол у кожнага з гэтых каналаў.
Але гэты абсалютнае глупства: фільмы там дэманстраваліся таксама з дазволу аўтараў, і ніякіх правоў на іх гэтыя каналы не маюць».

«НН»: Як вы лічыце, забарона звязана ў большай ступені з расійскімі падзеямі ці з беларускім кантэкстам?

Юрый Хашчавацкі: Я лічу, што тым разам спрацаваў расійскі кантэкст. Апроч фільма «Плошча»,

у Расіі мусілі паказаць фільм «Лабатамія», які нясе моцны антыпуцінскі зарад.
Канечне, дапусціць гэтага напярэдадні выбараў яны не могуць.

Фільм «Плошча» увогуле ўніверсальны — для любой краіны, дзе адбываюцца фальсіфікацыі.
«Плошча» ўздымае градус народнага абурэння супраць хлусні ўладаў. Я думаю, што гэтым разам ініцыятыва забароны ішла менавіта з расійскага боку, а не з беларускага, як бывала раней.

«НН»: Ці ёсць шанцы, што паказы ўсё ж такі адбудуцца?

ЮХ: У любым разе гэтыя фільмы будуць «працаваць».

Абедзве карціны ёсць на YouTube, і выкладзены яны там неаднаразова — у фільма «Лабатамія», дарэчы, болей за 150 тысяч праглядаў.
Таму калі чалавек хоча іх паглядзець, ён заўжды зможа гэта зрабіць, і без афцыйнага дазволу. Тым не менш, арганізатар фестываля будзе далей разбірацца з сітуацыяй. І фільмы, як мы спадзяемся, будуць ісці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць