Свет3838

Расійскае ТВ: Спецслужбы Расіі і Украіны сарвалі замах на Пуціна

«Тэракты мелі адбыцца адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў рэпартажы.

Тэрарысты рыхтавалі замах на Уладзіміра Пуціна, паведаміў раніцай у панядзелак расійскі Першы канал.

«Удзельнікі банды знаходзіліся ў міжнародным вышуку і былі затрыманыя ў Адэсе ў пачатку гэтага года. Мяркуючы па выяўленых доказах і паказаннях злачынцаў, да выбухаў у Маскве заставаліся лічаныя тыдні. Тэракты мелі адбыцца адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў рэпартажы.

«Калі пасля навагодніх святаў, 4 студзеня, у адной з адэскіх кватэр прагрымеў выбух, першае, што падумалі пажарныя — выбухнуў бытавы газ.
Але ўжо праз два дні пасля гэтага, 6 студзеня, Служба бяспекі Ўкраіны накіравала тэрміновую тэлеграму сваім калегам з ФСБ Расіі.
Адзін з тых, хто здымаў кватэру, пры выбуху загінуў. Яшчэ аднаго, абгарэлага, удалося выратаваць. Яго адразу ж дапыталі, бо сярод рэчаў знайшлі часткі выбуховых прылад.
Мяркуючы па паказаннях Іллі П’янзіна, які выжыў у выбуху, разам з нябожчыкам Русланам Мадаевым, які пры ўзрыве загінуў, яны прыляцелі на Ўкраіну з Арабскіх Эміратаў праз Турцыю з выразнымі інструкцыямі ад прадстаўнікоў Доку Умарава», — паведамляе расійскі тэлеканал.

Адам Асмаеў, які з 2007 года знаходзіцца ў міжнародным вышуку, ахвотна супрацоўнічае са следствам, знаходзячыся ў следчым ізалятары СБУ Украіны.
Як сцвярджаюць расійскія СМІ, Асмаеў спадзяецца, што гэта дапаможа яму пазбегнуць экстрадыцыі ў Расію. «Канчатковая мэта была паехаць у Маскву і паспрабаваць здзейсніць замах на прэм’ера Пуціна.
Ёсць такія міны ваеннага ўзору, якія называюцца процібортныя міны. Так што не абавязкова нават смяротнік. Загінулы, напрыклад, быў гатовы пайсці смяротнікам», — сказаў Адам Асмаеў.

Менавіта Асмаеў, які да гэтага доўгі час жыў за мяжой, у Лондане, быў сувязным тэрарыстаў у Адэсе і інструктарам. Ён павінен быў навучыць іх і пераправіць у Маскву. Увесь план падрыхтоўкі аператыўнікі знайшлі ў яго ноўтбуку, адзначаецца ў рэпартажы Першага канала.

«Сярод файлаў указаны відэа з праездам картэжа. У прыватнасці, Пуціна.
Каб мелася паняцце, як сядае асоба, якую ахоўваюць, колькі машын яе суправаджае. З розных ракурсаў, з розных вуліц. Гэта значыць, людзі навучаліся не на адным прыкладзе, а на некалькіх», — паведаміў аператыўны супрацоўнік ФСБ.

«Частка дэтанатараў і пластыту была завезены ў Маскву загадзя.
Разам з той выбухоўкай, якой была начыненая машына, якую супрацоўнікі ФСБ размініравалі на Прафсаюзнай вуліцы ў Маскве яшчэ ў маі 2007 года», — адзначаецца ў рэпартажы.

Разлічваючы на палёгку, сховішча выбухоўкі каля Кутузаўскага праспекта ў Маскве паказаў сам Асмаеў.
«Быў бы прыстойны выбух. Дастатковы, каб развярнуць грузавую машыну», — кажа аператыўны супрацоўнік ФСБ.

Асмаеў не адмаўляе, што дасканала вывучаў шлях перамяшчэння ўрадавых картэжаў у Маскве. І прызнаўся, што падрыхтоўка да тэракта ўжо завяршалася: «Дэдлайн быў пасля выбараў прэзідэнта Расіі».

Разам з тым, уся гісторыя трохі нагадвае перадвыбарчы піяр Уладзіміра Пуціна.
Перад выбарамі 2000 і 2008 года таксама паведамлялася пра падрыхтоўку замахаў на Пуціна. Нагадаем, што выбары ў Расіі адбудуцца 4 сакавіка.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»25

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова2

Расія склала спіс краін, з якіх нельга браць наймітаў на вайну з Украінай. Беларусь у яго не ўвайшла8

Стала вядома, колькі адмоў у амерыканскіх візах атрымалі беларусы за мінулы год2

У Мінску зноў спыніліся тралейбусы і трамваі на некалькіх вуліцах

У Мінску адкрыўся фудхол з субтрапічным садам

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»25

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць