Грамадства

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пачынаюць падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў

Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пачынае падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў 2012 года.

Пытанне ўдзелу ў кампаніі абмяркоўвалася 4 сакавіка ў Брэсце на абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі сацыял-дэмакратаў, дзе былі падведзены вынікі працы партыйнай структуры за 2010–2011 гады і абрана яе кіраўніцтва. Старшынёй абласной арганізацыі зноў стаў Ігар Маслоўскі.

«На канферэнцыі прынята рашэнне сфарміраваць спіс актывістаў, куды ўвойдуць патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены іх каманды. Таксама мы дамовіліся аб вылучэнні партыйцаў у склады выбаркамаў і назіральнікамі, — паведаміў БелаПАН Маслоўскі. — Канчаткова фармат нашага ўдзелу ў гэтай выбарчай кампаніі будзе прыняты бліжэй да выбараў з улікам палітычнай сітуацыі ў краіне і наяўнасці да таго часу палітзняволеных».

4 сакавіка ў Брэсце адбылася гарадская справаздачна-выбарная канферэнцыя БСДП (Грамада). Старшынёй структуры сацыял-дэмакратаў пераабрана Ганна Канюс.

«На абедзвюх канферэнцыях былі распрацаваны прыярытэтныя кірункі дзейнасці арганізацый на бліжэйшыя два гады. У іх ліку — вызваленне палітзняволеных, змяненне выбарчага заканадаўства ў Беларусі, абарона сацыяльна-эканамічных правоў жыхароў рэгіёну, правядзенне кампаній і акцый па вырашэнні рэгіянальных праблем», — сказаў Маслоўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць