Яму сказалі, што выезд за мяжу для яго забаронены – яго прозвішча значыцца ў базе звестак невыязных грамадзянаў.
Як паведаміў Радыё Свабода сам праваабаронца, разам з жонкай і двума дзецьмі ён па асабістых справах накіроўваўся ў Вільню.
На пункце пропуску беларуска-літоўскай мяжы «Каменны Лог», адкуль на гэтым тыдні давялося вяртацца дадому і іншым апазіцыянерам, яму сказалі, што выезд за мяжу для яго забаронены, – маўляў, ягонае прозвішча значыцца ў базе звестак невыязных грамадзянаў.Пры гэтым зазначылі, што на сямейнікаў Стэфановіча такая забарона не распаўсюджваецца.
Прычыну абмежаваньня права на выезд Валянціну Стэфановічу памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў аддзел міграцыі і грамадзянства на месцы жыхарства. Прыблізна тое ж дагэтуль казалі палітыкам Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку.
Праваабаронца перакананы, што ніякіх законных падставаў абмежавання яго выезду з Беларусі ў праваахоўных структураў няма – штраф за нібыта ўтойванне прыбыткаў ад праваабарончай дзейнасьці ім выплачаны ў поўным аб'ёме. Тым ня меней, Валянцін Стэфановіч вымушаны быў вярнуцца ў Мінск.
* * *
Нагадаем, што апошнім часам пры перасячэнні беларускай мяжы ўзнікла шмат праблем у шэрагу беларускіх грамадскіх дзеячоў.
Так, 7 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» не пусцілі ў Літву лідара АГП Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Дабравольскага знялі вечарам з цягніка. Праблемы з вяртаннем з Літвы ўзніклі ў жонкі А. Лябедзькі Святланы, яе некалькі гадзін пратрымалі на мяжы.
10 сакавіка на «Каменным Логу» затрымалі і не пусцілі ў Літву грамадскага дзеяча Віктара Карняенку і лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, сказаўшы, што ім забаронены выезд з Беларусі. Праўда, потым Лябедзька, Калякін і Карняенка трапілі ў Літву іншым спосабам.
Наадварот пры ўездзе ў Беларусь узніклі праблемы ў Мікіты і Алены Ліхавідаў. Іх аўтамабіль і іх саміх шэсць гадзін трэслі на мяжы.
У грамадстве ходзяць чуткі пра наяўнасць чорнага спісу са 108 грамадскіх дзеячаў і праавабаронцаў, якім улады забароняць выезд за мяжу ў адказ на санкцыі ЕС. МЗС такія чуткі абвяргае.
***
11 сакавіка ў Літве адзначаюць 22 угодкі аднаўлення незалежнасці. Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі.
Нягледзячы на спробы супрацоўнікаў ДПК заблакаваць выезд з Беларусі для апанентаў рэжыму, усе апазіцыйныя палітыкі, запрошаныя ў літоўскую сталіцу, туды ўсё ж трапілі.
Як паведамляе сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі, лідар гэтай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, раней спыненыя на
— Наш выезд — гэта форма пратэсту і аднаўлення дзеяньняў нормаў Канстытуцыі датычна свайго права на свабоднае перамяшчэнне. Спіс палітычных невыязных — гэта антыканстытуцыйнае рашэньне ўладаў РБ.
На думку спадара Лябедзькі, улады праводзяць тактыку кропкавага абмежавання на выезд для апазіцыйных актывістаў, паколькі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары