Грамадства88

Генпракуратура пра танкі на парадах: Нічога страшнага, што псуюць асфальт

Генеральная пракуратура не будзе ўздымаць пытанне аб адмове ад рэгулярнага ўдзелу цяжкай ваеннай тэхнікі ў парадах дзеля захавання дарожнага пакрыцця ў Мінску.
Такую выснову можна зрабіць з выказвання начальніка ўпраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Радзівонава на сустрэчы з журналістамі 12 сакавіка.

Сустрэча была прысвечана вынікам маніторынгу органаў пракуратуры і ДАІ дзейнасці арганізацый, адказных за належны стан дарожнага пакрыцця, і прынятым у сувязі з гэтым рашэнням.

«Мы спадзяемся, што, прынамсі, хаця б ямачны рамонт будзе праведзены своечасова і ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Напэўна, некаторыя людзі сапраўды гавораць пра некаторыя нязручнасці, але скаргаў… і прычынна-выніковай сувязі з уронам для жыцця і здароўя насельніцтва… Такіх звестак пракуратура не мае», — сказаў Радзівонаў.

Па выніках маніторынгу Генеральнай пракуратурай у Мінгарвыканкам, аблвыканкамы, Міністэрства транспарту і камунікацый, УДАІ МУС накіравана інфармацыя. У ёй прапанавана неадкладна прыняць меры па прывядзенні аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння ў належны стан і ўстараніць дэфекты дарожнага пакрыцця, якія ствараюць пагрозу для бяспечнага руху. Правесці рамонтныя работы ў строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі і рэгламентамі, забяспечваючы загароджванне і асвятленне участкаў дарог, якія рамантуюцца. Арыентаваць тэрытарыяльныя падраздзяленні ДАІ на правядзенне на пастаяннай аснове аб’ектыўнага маніторынгу стану дарожнай сеткі.

Таксама прапанавана выяўляць і патрабаваць своечасовага ўстаранення прычын і ўмоў учынення правапарушэнняў, звязаных з неналежным утрыманнем дарожна-транспартнай інфраструктуры. Ажыццяўляць пастаянны кантроль за разглядам накіраваных органамі ДАІ актаў рэагавання па арганізацыі бяспекі дарожнага руху, дабівацца іх рэальнага выканання. У кожным выпадку парушэння правілаў утрымання дарог і вуліц вырашаць пытанне аб адказнасці службовых асоб, якія маюць да гэтага дачыненне.

Разгляд інфармацыі ўзяты на кантроль Генеральнай пракуратурай.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць