Улада55

Еўрапарламент унёс пытанне аб сітуацыі ў Беларусі ў парадак дня пленарнай сесіі

Згодна з парадкам дня, размешчаным на сайце Еўрапарламента, беларускае пытанне будзе разгледжана разам з яшчэ чатырма ў перыяд з 15 да 21 гадзіны па сярэднееўрапейскім часе (з 17 да 23 — па мінскім).

Чакаецца, што з заявай перад еўрапарламентарыямі выступіць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Па выніках дэбатаў плануецца прыняць рэзалюцыю, галасаванне па якой у парадку дня запланавана на 15 сакавіка.

На мінулым тыдні віцэ-спікер Еўрапарламента Яцак Пратасевіч заяўляў, што на сесіі, якая пачнецца 12 сакавіка ў Страсбургу, беларускае пытанне абмяркоўвацца не будзе.

«Мы спецыяльна вырашылі рэзалюцыю па Беларусі ўхваліць праз два тыдні, падчас сесіі ў Бруселі», — гаварыў Пратасевіч у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Віцэ-спікер Еўрапарламента адзначыў, што канфлікт паміж Беларуссю і Еўрасаюзам настолькі абвастрыўся, што «цяпер застаецца толькі адзін крок да фактычнага разрыву дыпадносінаў — папрасіць беларускіх паслоў у краінах ЕС выехаць на кансультацыі і такім чынам абмежаваць дыпадносіны да такога ўзроўню, які цяпер існуе паміж Мінскам і Вашынгтонам».

«Гэтага нельга выключаць, але мы вырашылі даць час на развагу, перш за ўсё Мінску, бо гэта Мінск усё пачаў. Можа, за гэтыя два тыдні наступіць працверажэнне. Мы не хочам ізаляваць Беларусь, але хочам дабіцца ад Мінска таго, што для нас мае асаблівае значэнне — на сёння гэта перш за ўсё вызваленне палітзняволеных», — сказаў Пратасевіч.

27 лютага Савет Міністраў замежных спраў краін ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый». У адказ на гэта ўсе краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

Лідары краін Еўрасаюза 2 сакавіка на саміце ў Бруселі заклікалі Савет ЕС прыняць «далейшыя меры» ў дачыненні да Беларусі. Удзельнікі саміта выказалі «сур’ёзную і глыбокую занепакоенасць працягам пагаршэння сітуацыі» ў краіне.

Яны таксама віталі рашэнне Савета ЕС пашырыць спіс асоб, да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза ў сувязі з тым, што гэтыя асобы адказныя за парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а таксама «падтрымліваюць або з’яўляюцца бенефіцыярамі рэжыму Лукашэнкі».

У выніковым дакуменце саміта ўтрымліваецца заклік да Савета ЕС прадоўжыць працу ў гэтым кірунку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць