Старшынёй Беларускайсацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зноў абраная Ірына Вештард. Такое рашэнне прыняў 18 сакавіка з’езд партыі. Вештард абраная аднагалосна і на безальтэрнатыўнай аснове.
Дэлегаты таксама абралі першым намеснікам партыі Ігара Маслоўскага. Намеснікамі старшыні абраныя Аляксей Сігаеў, Вольга Тыгрыцкая, Ігар Барысаў, Ганна Канюс, Валянціна Болбат і Валерый Фралоў. Усе былі абраныя таксама аднагалосна.
Як зазначыў вядучы з’езда, старшыня РГА «Таварыства беларускай мовы» Алег Трусаў, гэтыя людзі бралі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы з’езда і ў перамовах з Міністэрствам юстыцыі. «Я мяркую, што нам не трэба разбіваць гэту каманду, якая добра праявіла сябе ў папярэдні перыяд», — падкрэсліў Трусаў.
На з’ездзе таксама абраны Цэнтральны камітэт партыі і Цэнтральная рэвізійная камісія.
Нагадаем, XIII (паўторны) з’езд БеларускайЗа яе тады прагаласавалі 77 дэлегатаў пры адным голасе супраць і сямі галасах тых, хто ўстрымаўся. Аднак Мінюст не прызнаў вынікі гэтага з’езда легітымнымі.сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшоў 5 чэрвеня 2011 года ў Мінску і абраў кіраўніком партыі Ірыну Вештард.
Цяперашні з’езд насіў пераважна тэхнічны характар, з мэтай абраць кіруючыя органы партыі.
«Паколькі папярэдні з’езд не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі, у нас зараз афіцыйна няма ні старшыні, ні кіруючага органа, ні цэнтральнага камітэта партыі, ні цэнтральнай рэвізійнай камісіі. Нам важна абраць гэтыя органы, а потым мы ўжо можам абмяркоўваць і іншыя пытанні: змяненне статуту і гэтак далей», — заявіла перад з’ездам лідар партыі.
Каментары