Грамадства88

Прапануецца назваць адну са станцый метро імем Быкава

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» заклікае суграмадзян падтрымаць прапанову.

14 сакавіка сайт Мінгарвыканкама размясціў спіс папярэдніх назваў станцый першага ўчастка трэцяй лініі мінскага метро. Мінчанам прапанавана на працягу двух тыдняў выказаць сваё меркаванне наконт гэтых назваў.

«Абсалютная большасць [станцый], магчыма, атрымаюць дастойныя, прыгожыя назвы.

Але станцыю побач з гістарычным цэнтрам плануецца назваць вельмі нейтральна і невыразна, — «Юбілейная плошча»,
 — адзначаецца ў паведамленні кампаніі «Гавары праўду!». Між тым, менавіта на вуліцы Максіма Танка, якая размешчана ў раёне Юбілейнай плошчы, жыў у апошнія гады Васіль Быкаў. «Тут і цяпер жывуць яго суседзі, тут у хуткім часе будзе яго мемарыяльны музей і памятная дошка», — канстатуюць актывісты кампаніі.

* * *

«Гавары праўду!» нагадвае, што вясной 2010 года было сабрана больш за 100 тысяч подпісаў для перайменавання вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя Быкава і больш чым 40 тысяч подпісаў — за прысваенне імя Васіля Быкава адной з будучых станцый метро.

28 сакавіка Мінгарвыканкам падсумоўвае абмеркаванне назваў новых станцый метро. «У дэпутатаў няма аргументаў, каб адмовіць жыхарам Мінска ў гэтай просьбе: для яе выканання не спатрэбіцца штосьці пераймяноўваць, а расходы такія ж, калі нават назваць гэтую станцыю неяк інакш», — адзначае «Гавары праўду!».

Актывісты кампаніі прапануюць усім ахвотным на сайце zapraudu.info і пакідаць свае звесткі пад адпаведным зваротам. «Згодна з законам аб зваротах грамадзян ваш электронны зварот мае такую ж сілу, як і папяровы ліст», — адзначаецца ў паведамленні.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць