Авіякампаніі Расіі і Беларусі да 10 мая 2012 года прадоўжаць выконваць палёты ў межах летняга раскладу згодна з пададзенымі заяўкамі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленніпрэс-службы Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі па выніках сустрэчы, што адбылася 29 сакавіка ў Маскве.
У перамовах узяў удзел генеральны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота. Расійскую дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра транспарту РФ Валерый Акулаў, беларускую — дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзім Мельнік.
Паводле інфармацыі Мінтранса РФ, расійскім бокам было прапанавана выключыць з двухбаковых дамоўленасцяў абмежаванні па колькасці прызначаных авіяпрадпрыемстваў, па частотах выканання палётаў на авіялініях і па правазных ёмістасцях. Таксама расійская дэлегацыя прапанавала беларускаму боку ўнесці змяненне ў дадатак да пагаднення аб паветраных зносінах у частцы зняцця абмежаванняў па выбары пунктаў на тэрыторыі Расіі для эксплуатацыі беларускімі прызначанымі авіякампаніямі.
«Па выніках сустрэчы пацверджаныя прызначаным авіякампаніям абодвух бакоў праграмы палётаў паміж пунктамі Расіі і Беларусі да 10 мая 2012 года, вырашана ў самы кароткі тэрмін дапрацаваць рэдакцыю пагаднення аб паветраных зносінах і ўзгадніць умовы далейшай эксплуатацыі прызначанымі авіяпрадпрыемствамі бакоў дамоўных ліній з выкананнем інтарэсаў пасажыраў», — перадае
***
Федэральнае агенцтва паветранага транспарту (Расвіяцыя) адклікала дазвол на выкананне кампаніяй «Белавія» рэйсаў з Мінска і Масквы. На экстраннайНагадаем, раніцай 26 сакавіка авіязносіны паміж Мінскам і Масквой былі спыненыя.
У выніку тэлефонных кансультацый у панядзелак бакі дамовіліся аднавіць авіярэйсы па маршруце Мінск — Масква да 29 сакавіка і правесці ў чацвер перамовы.
Міністэрства транспарту РФ мяркуе, што пагадненне аб паветраных зносінах паміж Расіяй і Беларуссю не адпавядае пагадненню аб агульнаэканамічнай прасторы і не адпавядае нормам Мытнага саюза, паведаміў 27 сакавіка журналістам намеснік міністра Валерый Акулаў.
У сваю чаргу гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў таксама 27 сакавіка заявіў: беларускі бок лічыць непрымальнымі ўмовы, што дыктуюцца Расіяй. «Лічым, што нечаканае адкліканне Расавіяцыяй раней выдадзенага дазволу, якое прывяло да спынення рэгулярных паветраных зносінаў паміж дзвюма сталіцамі, было справакавана ААТ „Аэрафлот“ з мэтай атрымання перавагі на беларускім рынку авіяперавозак, — падкрэсліў ён. — Мы гатовыя да канкурэнцыі, і гэта пацвярджае прысутнасць на беларускім авіярынку значнай колькасці міжнародных авіякампаній. Аднак умовы, якія дыктуюцца нам расійскім бокам, непрымальныя, таму што перадусім фарміруюць на рынку нездаровую канкурэнцыю, якая выцясняе іншых удзельнікаў рынку і ў канчатоквым выніку адаб’ецца на інтарэсах пасажыраў».
Каментары