Культура55

Ад «Крамы» патрабуюць пакаяцца

«Яны казалі: маўляў, што вы сюды (ва ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму) ходзіце? Ідзіце ў аддзел ідэалёгіі адміністрацыі прэзыдэнта, і там яны ўсе пытаньні вырашаць.

12 сакавіка каардынатар праекту Тузін Гітоў Сяргей Будкін, арганізатар канцэртаў Павал Кашырын і юрыст Валянцін Стэфановіч наведалі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца дазволу на правядзенне канцэрту гурта «Крама».

Пра тое, што адказалі чыноўнікі і да чаго прывяла размова, нам расказаў Валянцін Стэфановіч:

«Яны казалі: маўляў, што вы сюды ходзіце? Ідзіце ў аддзел ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта, і там яны ўсе пытанні вырашаць. Хаця ёсць парадак арганізацый, зацверджаны Саветам Міністраў, там ніякага аддзела ідэалогіі няма.

Гучалі словы, што ўсе музыкі павінны пакаяцца, тады ім усё даруюць, тады будуць дазваляць іхнія канцэрты. Толькі ў чым пакаяцца — незразумела, відаць, у сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Потым ішлі размовы: калі вы паабяцаеце, што не будзе ніякіх палітычных рэчаў на канцэрце, не будзе ніякай незарэгістраванай сімволікі, можа быць, тады будзе дазвол.

Мая такая была парада, што трэба звяртацца пісьмова, бо ўсё гэта гучыць у вусных формах.

У адпаведнасці з гэтым палажэннем, якое б яно ні было, трэба падаваць заяўку і дадатковую заяву ад імя арганізатара, дзе напісана, што такая заяўка пададзена, прашу даць мне пісьмовы адказ, у тым ліку матываваны адказ у выпадку адмовы на правядзенне канцэрту».

Дадам, што калі браць само палажэнне, то там натуральна няма ні слова пра тое, што нельга выкарыстоўваць нейкія палітычныя рэчы. Ёсць некалькі падставаў, каб не дазволіць канцэрт.

Гэта супадзенне мерапрыемстваў у памяшканні і наяўнасць іншых падставаў, якія перашкаджаюць правядзенню гэтага мерапрыемства. Але якія такія іншыя, гэта ўсё павінны растлумачыць.

І яшчэ адно, у палажэнні напісана, што ўсе гэтыя працэдуры створаныя для кантролю за якасцю мастацкага ўзроўню канцэртаў, а таксама прадухілення прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі і іншых супрацьзаконных і антыграмадскіх з’яваў.

Вядома ж, нічога з пералічанага гурт «Крама» на сваім канцэрце рабіць не збіраўся. Зараз арганізатары плануюць даслаць пісьмовую заяўку і чакаць матываванага адказу. Таму шанец на правядзенне канцэрту яшчэ застаецца, але невялікі.

Галляш Валынец, Эўрарадыё

Каментары5

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →