Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова 5 красавіка праінфармавала Аляксандра Лукашэнку аб стане спраў на валютным і
«У нас у сферы фінансаў адносная цішыня. Гэта, напэўна, галоўны паказчык таго, што справы ідуць— прыводзіць словы Лукашэнкібольш-менш нармальна,
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што Беларусі сапраўды даводзілася выраўноўваць па некаторых таварных групах цэны з суседнімі дзяржавамі, каб мінімізаваць неарганізаваны вываз тавару. «Але і перабольшваць гэты працэс асабліва не трэба, і рабіць гэта прычынай адміністрацыйнага павышэння цэн таксама нядобра. Я пра гэта ўраду гаварыў», — сказаў Лукашэнка.
«Таму цэнавыя параметры, інфляцыя ў краіне падкантрольныя, у асноўным яна зыходзіць з таго, што нам даводзіцца выраўноўваць цэны, устанаўліваць парытэт з суседнімі дзяржавамі. Але гэта часткова і добра. Калі непадкантрольная інфляцыя — тады цяжэй.
Тут яна кіраваная, і мы будзем сітуацыю трымаць пад кантролем і рэгуляваць цэны. Мы гэта ніколі не ўтойвалі»,— падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што рост тарыфаў, цэн можа быць дазволены на нейкія працэнты толькі пасля павышэння заработнай платы.
Лукашэнка таксама адзначыў, што хацеў бы пачуць ацэнку дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці ў краіне ў цэлым і тэндэнцый, якія складваюцца. «Для мяне гэта таксама вельмі важна ў плане размовы з урадам. Калі трэба, мы будзем прымаць дадатковыя меры. Таму што летась, калі мы гэтым пытаннем шчыльна заняліся, мы ўбачылі, што да мільярда долараў адразу ж выручка і паступленні ў краіну пачалі павялічвацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як праінфармавала старшыня праўлення Нацбанка, сітуацыя на валютным рынку стабільная на працягу ўсяго першага квартала. Курс рубля вагаецца нязначна. Паводле слоў Ермаковай, гэта звязана «не з тым, што Нацбанк у ручным рэжыме рэгулюе або стрымлівае гэтыя працэсы, а з попытам і прапановай». Сёння прапанова на валютным рынку значна перавышае попыт як у прадпрыемстваў, так і ў насельніцтва.
Закранаючы пытанне працы банкаўскай сістэмы, Ермакова адзначыла, што назіраецца залішняя ліквіднасць у банкаў. У сувязі з гэтым актуальным з’яўляецца пытанне зніжэння банкамі працэнтных ставак для таго, каб выдаваць крэдыты эканоміцы. Залішняя ліквіднасць Нацбанкам забіраецца па больш нізкіх працэнтных стаўках.
Гаворачы аб працэнтных стаўках па дэпазітах насельніцтва, кіраўнік Нацбанка адзначыла, што яны крыху знізіліся ў сувязі з паніжэннем стаўкі рэфінансавання. У сваю чаргу стаўка рэфінансавання панізілася следам за зніжэннем інфляцыі. «І ўсё гэта звязана з тым, што лепш працуе наша эканоміка, чым у канцы або сярэдзіне мінулага года, і, натуральна, гэта адбіваецца на тым, што і сітуацыя на
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары