Меркаванні4848

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро: прысуд выкананы, пытанні засталіся

Па­-нармальнаму, ход расследавання такога тэракта павінна праверыць камісія з удзелам апазіцыі.

Следчым спатрэбіліся некалькі дзён, каб заявіць пра затрыманне падазраваных у тэракце ў мінскім метро. Праз пяць месяцаў пачаўся суд. Апошнюю кропку ў гэтай гучнай справе паставілі за месяц да гадавіны тэракта. Адносная хуткасць працэсу, асабліва на пачатковай і завяршальнай стадыях, і выклікала большасць пытанняў, якія дагэтуль чакаюць адказаў.

Поспех ці правал?

Улады называюць раскрыццё справы 11 красавіка поспехам.

Яшчэ да абвяшчэння прысуду шэраг сілавікоў атрымаў узнагароды ад Лукашэнкі.

Аднак на справу можна пагля¬дзець пад іншым ракурсам. Нават абапіраючыся пры гэтым выключна на матэрыялы следства, агучаныя ў судзе, можна сказаць, што поспехам тут і не пахне. Мяркуйце самі.

Згодна з матэрыяламі справы, Дзмітрый Канавалаў з падлеткавага ўзросту кшталтаваў сваё чорнае майстэрства, купляў выбухоўку на рынку і так і не патрапіў у поле зроку праваахоўных органаў. Няўжо такое магчыма? А калі магчыма, то ці зроблены высновы? А калі зроблены высновы, то ці адхілены ад пасад вінаватыя? Акрамя няшчаснага паставога ў метро і нядбайнага дактылографа? Аддзелы КДБ цяпер ёсць амаль ва ўсіх райцэнтрах — іх нашмат больш, чым нават у савецкі час. Пры гэтым у Беларусі не складае ніякіх праблем набыць выбухоўку.

Павальная дактыласкапія мільёнаў мужчын як спосаб выяўлення аўтарства выбуху 2008, па вялікім рахунку, таксама абярнулася правалам.

Справядлівы прысуд ці судовая памылка?

Засталіся вялікія пытанні па псіхалогіі Канавалава. Хуліганства? Але прагу скалечыць, а то і забіць дзясяткі чалавек гэтым не патлумачыш. Што нарадзіла такія жаданні? У выніку чаго такое здарылася?

На гэтае пытанне наўрад ці ўдасца знайсці адказ у бліжэйшы час. А магчыма, што і ніколі. Бо ні Канавалава, ні Кавалёва больш няма ў жывых.

Справа Канавалава выявіла ўсю гніль следчай і судовай сістэмы, пры якой амаль не бывае апраўдальных прысудаў, але пры гэтым лёгка выконваюцца любыя палітычныя замовы. Пакуль Канавалаў узрываў (як цвердзіць суд), хтосьці сеў у турму за падпал кіёска, а хтосьці шэсць месяцаў правёў у СІЗА па падазрэнні ў арганізацыі выбухаў у Віцебску. Ды так, што дзеля алібі дагэтуль збірае чэкі ў крамах.

На жаль, трэба прызнаць, што мы маем справу з заганнай сістэмай, якая ў свой час спарадзіла так званую «віцебскую справу», калі за забойствы Міхасевіча быў расстраляны невінаваты, а больш за дзесяць чалавек трапілі ў турму. Тая справа была пад кантролем Масквы, і мясцовыя следчыя са скуры лезлі, каб раскрыць яе.

А вось яшчэ некалькі прыкладаў з найноўшай гісторыі.

Год таму быў апраўданы жыхар Нясвіжа, асуджаны на 13 гадоў турмы за забойства. Ён правёў у няволі 8 гадоў. Міліцыянты, якія выбівалі з яго «прызнанні», і пракурор, што накіраваў справу ў суд, пайшлі на павышэнне.

У Віцебску група грамадзян дагэтуль патрабуе пакараць следчых, якія спрабавалі павесіць на падлеткаў забойства бамжа. У часе следства дзяцей на месяц адправілі ў Навінкі, садзілі іх у камеру да рэцыдывістаў і забойцаў (вам гэта не нагадвае справу Каваленкі, турэмную эпапею Саннікава і Дашкевіча? Метады тыя самыя). Віцебскія следчыя, як і іх калегі з Нясвіжа... пайшлі на павышэнне.

Спіс падобных гісторый можна доўжыць. Іх аб’ядноўвае некалькі характэрных момантаў. Следчыя імкнуліся любой цаной раскрыць справу. І нават калі справы развальваліся, яны былі ўзнагароджаныя, а не пакараныя.

Чаму так хутка?

Хуткасць працэсу — ці не асноўная крыніца недаверу часткі грамадства, якая ставіць пад сумнеў вынікі справы. Гадамі не маглі злавіць, а тут затрымалі ледзь не праз суткі пасярод мегаполіса, сумняваюцца многія. Хуткі расстрэл і знішчэнне рэчавых доказаў у гэтай часткі беларусаў пакінула ўражанне, якое можна апісаць словамі «канцы ў ваду».

Нават калі следчая брыгада сумленна зрабіла сваю справу, ці можна выключыць, што Канавалава проста «вялі» тыя, хто сапраўды зацікаўлены ў «дэстабілізацыі абстаноўкі»? На гэтую версію дзяржаўныя СМІ кіпяць праведным гневам: як можна такое думаць.

У дэмакратычных краінах пры падазрэннях на адрас спецслужбаў утвараюцца парламенцкія камісіі для расследавання, у якія ўваходзяць як прадстаўнікі ўладаў, так і прадстаўнікі апазіцыі. Гэта і дае гарантыю незалежнага разбору самых складаных недапрацовак. Пакуль такога механізма ў Беларусі няма, недавер да ўладаў будзе захоўвацца. Пакуль апазіцыя не будзе ўдзельнічаць у кантролі над спецслужбамі, веры не будзе.

Няма людзей — а праблема ёсць

Здавалася б, пасля выбуху 11 красавіка мінскае метро павінны ўзяць пад пільны кантроль. Аднак з таго моманту ў падземцы адбыўся шэраг інцыдэнтаў — ад кур’ёзных да сур’ёзных. І калі фотасесію ў стылі «ню» можна ўспрымаць з усмешкай, то выпадак, калі адну са станцый проста забылі замкнуць на ноч, прымушае сур’ёзна задумацца.

Зрэшты, вопыт краін, дзе выбухі ў метро здараліся неаднойчы, сведчыць, што цалкам бяспечнай падземку зрабіць амаль немагчыма. Нам трэба ўсвядоміць: хто б ні ўзарваў метро год таму, ён тым самым уключыў Беларусь у своеасаблівы клуб краін, дзе ўсё можа здарыцца. І нам жыць з гэтай новай рэальнасцю.

Каментары48

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні3

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць