Свет1010

Бел-чырвона-белы сцяг у Катыні насцярожыў расійскія спецслужбы — фота

Моладзевыя актывісты АГП, якія разгарнулі ў гонар ахвяраў катынскай трагедыі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, былі затрыманыя прадстаўнікамі расійскіх спецслужбаў.

Праўда, усяго на 10 хвілін — для высвятлення асобы і тлумачэнняў з нагоды значэння сімволікі «Маладых дэмакратаў» (моладзевага крыла АГП) і нацыянальнага сцяга. На гэтым інцыдэнт быў вычарпаны.

У Смаленску «Маладыя дэмакраты» апынуліся невыпадкова: яны палічылі важным для сябе ўшанаваць памяць расстраляных сталінскімі катамі ваеннапалонных і загінулых два гады таму ў авіякатастрофе здзельнікаў польскай урадавай дэлегацыі.

У гэты дзень у мемарыяле «Катынь» за 20 км ад горада прайшлі жалобныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай дзвюх трагедый.

«Мы ўзялі ўдзел у жалобнай працэсіі, усклалі кветкі да манумента ахвярам катынскага расстрэлу, — расказаў Алег Корбан. — Была польская дэлегацыя, прадстаўнікі расійскіх уладаў, шмат міліцыі і прадстаўнікоў спецслужбаў у цывільным. Таксама мы наведалі аэрапорт „Смаленск-Паўночны“, месца крушэння польскага авіялайнера. Там прайшоў жалобны мітынг. Цяпер вяртаемся дадому».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць