Грамадства

Сёння пачнуць адключаць ацяпленне ў жылых дамах Мінска

«У сувязі са спрыяльным прагнозам надвор’я Мінгарвыканкам прыняў рашэнне завяршыць з 13 красавіка ацяпляльны сезон для ўсіх катэгорый спажыўцоў у сталіцы, акрамя дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музеяў і дзяржаўных архіваў», — адзначылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У мінулым годзе ацяпляльны сезон фінішаваў у сталіцы 12 красавіка з адключэння цяпла ў адміністрацыйных і вытворчых будынках. У дамах мінчан батарэі адключылі 21 красавіка.

Рашэнне аб адключэнні ацяплення ў дамах прымаецца ў выпадку,

калі сярэднясутачная тэмпература знадворнага паветра на працягу пяці дзён складае 8 градусаў цяпла, а для дзіцячых садоў і лячэбна-прафілактычных стацыянараў — 10 градусаў.

Пасля завяршэння ацяпляльнага сезона для ўсіх катэгорый спажыўцоў у сталіцы пачнецца рамонт цепласетак.

Як паведамлялася раней,

у Беларусі з 2013 года адключаць ацяпленне ў жыллёвым фондзе, дзіцячых дашкольных установах, школах і бальніцах будуць па новых умовах.
Вясной наступнага года падача цяпла ў жылых дамах будзе прыпыняцца на два дні раней за дзеючы нарматыў: калі сярэднясутачная тэмпература знадворнага паветра на працягу трох дзён будзе трымацца на ўзроўні 8 градусаў вышэй за нуль, у дзіцячых садах і лячэбна-прафілактычных стацыянарах — 10 градусаў. Чакаецца, што ў чэрвені бягучага года тэхнічны кодэкс з новаўвядзеннем будзе зацверджаны.-0-

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць