Улада66

Лукашэнка раздаў указанні, як будаваць дарогу і сеяць газоны

«У нас часам назіраецца поўны разбой у рэалізацыі тых ці іншых дзяржаўных праграм».

«Я ўжо прыводзіў прыклад магілёўскай аўтадарогі, якую будуюць, напэўна, ужо гадоў пяць. Я тыдзень таму яшчэ раз паглядзеў гэтую дарогу. Форменнае бязладдзе! Гэта помнік злачынствам. Гэта можна занесці ў актыў, што там проста злачынна трацяцца грошы», — заявіў учора Лукашэнка. Яго словы перадае інфармагенцтва БелТА.

«Я прыводзіў канкрэтныя прыклады, вы мне абяцалі, што ў верасні гэтая дарога будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў поўным аб’ёме, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прэм’ер-міністра. — Тэрміны не пераносяцца. Гэты разбой праектавальнікаў і будаўнікоў спыніць!»

Лукашэнка папярэдзіў, што такія выпадкі не павінныя паўтарыцца падчас будаўніцтва дарогі Мінск — Гомель.

«Не дай бог гэта паўторыцца, калі мы развязкі робім, каб забяспечыць з’езд на поле. Вось я на верталёце спецыяльна падняўся, думаў: жалезабетонныя развязкі, можна было пабудаваць 20 км сельскіх дарог, прытым у асфальтабетоне, куды яны гэтую развязку зрабілі, куды там з’язджаць? Там поле і праз 5 км ад поля так званыя неперспектыўныя вёскі, дзе засталося два-тры двары. Куды глядзяць праектавальнікі? Вы ўяўляеце, якія гэта выдаткі?!« — абураўся ён.

Лукашэнка прывёў прыклад і з азеляненнем праспекта Пераможцаў у Мінску. «Навошта з гэтай раздзяляльнай паласы кожны год даставаць грунт на паўметра, потым на гэтае ж месца завозіць новы грунт, сеяць траву, хаваць плёнкай? Навошта? Там трава самая зялёная, нідзе такой зялёнай травы не бачыў, як на гэтым газоне. Не, трэба ўсё гэта калупаць. Ну добра, пачалі калупаць. Але там уручную ўсё трэба рабіць. Але не, 10 МАЗаў варта, тры пагрузчыкі з 10-кубавым каўшом і чорт ведае колькі тэхнікі. Вось вам, здавалася б, дробны прыклад, а гэта ж выдаткі», — падсумаваў Лукашэнка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты27

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць