Усяго патроху55

Пачынаецца рух цягнікоў эканамкласа ў Гомельскай вобласці

1 мая ў рэжыме кантрольнай эксплуатацыі з пасажырамі Беларуская чыгунка запускае цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастках Калінкавічы — Васілевічы — Хойнікі і Калінкавічы — Славечна.

Нагадаем, першы айчынны дызель-цягнік ДП1 быў перададзены ў эксплуатацыю БЧ 12 красавіка гэтага года пасля прыёмачных выпрабаванняў. Даўжыня цягніка складае 27,5 м, колькасць месцаў для сядзення — 91. Эксплуатацыйная хуткасць руху — 120 км/гадз. Далёкасць ходу на адной запраўцы паліва — 1.000 км.

Вытворчасць ДП1 — сумесны праект ААТ «Кіраўнічая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» і польскай холдынгавай кампаніі PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекта выступіла Беларуская чыгунка. Да канца 2012 года плануецца набыць шэсць адзінак такой тэхнікі.

Адкрыццё руху дызель-цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа з’яўляецца чарговым этапам рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак, ўкараненне якога БЧ пачала ў 2010 годзе, зазначылі ў прэс-службе. Згодна з новым фарматам, рынак чыгуначных перавозак пасажыраў класіфікуецца на лініі: гарадскія, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя, міжнародныя і камерцыйныя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах4

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах4

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць