Здарэнні

Аляксандр Варламаў нанёс шкоды на 1 млрд. рублёў

У суд справу беларускага мадэльера накіруюць толькі праз некалькі месяцаў.

Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэта Баларусі Валерый Вакульчык у інтэрв’ю «Советской Белорусіі».

«Справа дакладная, зразумелая, там няма ніякіх складанасцяў. Цяпер заканчваецца буйная рэвізія, ужо выяўлена, што нанесеная Варламавым шкода складае каля 1 мільярда рублёў. Адзіная праблема заключаецца ў вялікай колькасці пацярпелых. Ён збіраў грошы ў соцень людзей, дзеці якіх займаліся ў гэтым агенцтве.

Патрэбна, акрамя правядзення гаспадарчых рэвізій, неаднаразова дапытаць 300 чалавек. Я думаю, нам спатрэбіцца яшчэ некалькі месяцаў, каб завяршыць гэтую працу і накірваць справу ў суд».

Аляксандр Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.

Яму прад’яўлены абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае групай асобаў альбо ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў) КК.

Устаноўлена, што, будучы падманутымі, бацькі перадавалі Варламаву грошы для аплаты праезду дзяцей за мяжу, іх пражывання, а таксама на іншыя расходы. У той жа час фінансаванне гэтых расходаў ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў БДУ.

***

Аляксандр Варламаў з’яўляўся дырэктарам ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», мастацкім кіраўніком Цэнтра сучаснага стылю і моды UNIVERSUM MODELS упраўлення па справах культуры БДУ, намеснікам старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды», начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць