Грамадства11

Маладафронтаўцу Яроменку далі сем сутак

Актывіст міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Уладзімір Яроменак асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне ўвечары 27 красавіка вынес суд Савецкага раёна Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў -- Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі апазіцыі "Чарнобыльскі шлях" на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яроменка перад будынкам суду.

Па словах Лойка, Яроменка асудзілі за дробнае хуліганства. "Нібыта ён перад будынкам суда Савецкага раёна размахваў рукамі, лаяўся матам", -- сказала Лойка.

Варта адзначыць, што Уладзімір Яроменак з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010. Яго асудзілі на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 вызвалілі на падставе ўказа кіраўніка дзяржавы аб памілаванні. Над Яроменкам устаноўлены прэвентыўны надгляд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць