Свет66

Ад выбуху ў Ерэване пацярпелі дзясяткі людзей — фота і відэа

Інцыдэнт здарыўся на палітычнай акцыі.

У Ерэване адбыўся выбух на плошчы Рэспублікі ў ходзе заключнай перадвыбарчай акцыі кіроўнай Рэспубліканскай партыі Арменіі (РПА) напярэдадні парламенцкіх выбараў 6 мая.

Колькасць пацярпелых дасягнула 144, паведамляе прэс-служба МНС Арменіі. Па звестках ведамства, прычынай выбуху і наступнага пажару магла стаць кінутая ў бок напоўненых газам паветраных шароў цыгарэта. Версія тэракту ўладамі выключаецца.

Пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад сцэны, дзе праходзіў перадвыбарчы мітынг-канцэрт кіроўнай Рэспубліканскай партыі Арменіі. Сярод шпіталізаваных большасць — падлеткі і двое маленькіх дзяцей.

Як паведамляюць у сацыяльных сетках сведкі, агонь успыхнуў над натоўпам, які сабраўся на канцэрт. Некаторыя людзі беглі цалкам у ахопленыя агнём, з падпаленымі валасамі і адзеннем.

Спачатку ратавальнікі адзначалі, што балонікі, якія сталі прычынай няшчаснага выпадку, былі напоўнены геліем — інэртным газам, які не гарыць. Аднак магутны выбух і пажар, на думку спецыялістаў — вынік парушэння тэхнікі напаўнення паветраных шароў гэтым інэртным газам. Разглядаецца версія, што шары былі напоўненыя не геліем, а выбуханебяспечнымі рэчывамі тыпу метану, неону або вадароду.

У выніку сотні шароў, якія былі недалёка ад сцэны, ўспыхнулі ў момант і распырскалі на прысутных кроплі расплаўленай гумы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць