Грамадства

У наступным навучальным годзе ніякіх рэформаў у сярэдняй школе не будзе

У Беларусі кожны дзясяты — школьнік.

За апошнія пяць гадоў у Беларусі з’явілася 34 новыя школы.
Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі «Сярэдняя школа на сучасным этапе: стан, праблемы і перспектывы» намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Намеснік міністра адзначыў: «У наступным навучальным годзе ніякіх новых рэформаў і эксперыментаў у сярэдняй школе не будзе. У сваім пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы выразна вызначыў, што ўвагу неабходна засяродзіць на павышэнні якасці адукацыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій», — сказаў Фарыно.

Зараз у краіне працуюць 3 тыс. 433 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 216 гімназій, 29 ліцэяў, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў сярэдняя школа (гімназія)-каледж і 8 кадэцкіх вучэльняў.

Усяго гэтыя ўстановы наведваюць 916 тыс. 529 чалавек.

«Безумоўна, штогод з улікам дэмаграфічнай сітуацыі, сацыяльных і эканамічных фактараў і патрэбаў рэгіёну мы праводзім аптымізацыю і рацыяналізацыю сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў Казімір Фарыно.

Паводле намесніка міністра адукацыі, у Беларусі працуюць 594 ўстановы адукацыі з колькасцю навучэнцаў -- да 50 чалавек. З іх большасць -- 466 не падлягаюць закрыццю. Асноўныя прычыны, па якіх малакамплектныя ўстановы адукацыі не плануецца зачыніць з пачатку 2012/2013 навучальнага года: 112 размешчаны ў аграгарадках, у 96 няма магчымасці арганізаваць падвоз вучняў (радыус падвозу перавышае 15 км, напрыклад, установы размешчаныя за ракой), 81 падлягаюць планавай аптымізацыі -- да 2016 года, у 72 няма магчымасці працаўладкаваць педагогаў, у 56 адзначаецца стабільнасць або павелічэнне кантынгенту дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, 49 не падлягаюць аптымізацыі па іншых прычынах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць