Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля свайго першага афіцыйнага замежнага візіту, які ён зробіць у Беларусь 31 мая, адправіцца ў Еўропу: ён наведае Германію і Францыю,
паведамляе тэлеканал «Дождь» (інфармацыйная праграма «Здесь і сейчас».
Затым 3 чэрвеня ён наведае Санкт-Пецярбург, дзе возьме ўдзел у эканамічным форуме, а затым адправіцца ў Кітай.
«Дождь» падкрэсліў, што Пуцін адмовіўся ад удзелу ў саміце «Вялікай васьмёркі» ў ЗША 18 мая і першы візіт нанясе менавіта ў Беларусь.
Каментары