Усяго патроху11

Праваслаўныя сёння святкуюць адно з вялікіх свят — Узнясенне Гасподняе

У свята Узнясення праваслаўная царква ўспамінае евангельскія падзеі, звязаныя з апошнім момантам знаходжання Хрыста на зямлі, аб Яго светлым Уваскрасенні.
У Евангеллі гэтыя падзеі апісваюцца так: набліжалася свята яўрэйскай Пяцідзясятніцы, і вучні Хрыста вярнуліся з Галілеі ў Іерусалім. У саракавы дзень Хрыстос з’явіўся апосталам у Іерусаліме і вывеў іх з горада на гару Елеёнскую, дзе паведаміў ім аб пасланні Святога Духа, затым благаславіў апосталаў і ўзнёсся на неба.

Калі светлае воблака схавала Госпада ад вучняў, ім з’явіліся два анёлы, сказаўшы, што Гасподзь зноў прыйдзе на зямлю гэтак жа, як бачылі яго ўзыходзячым на неба. Апосталы пакланіліся ўзнёсшамуся Госпаду і вярнуліся ў Іерусалім.

Здавалася б, Узнясенне — свята разлукі Хрыста з вучнямі. Гасподзь і Настаўнік пакідае зямлю і ўзносіцца на неба, але ў той жа час вучні, якія яго праводзілі, вяртаюцца ў Іерусалім, як апавядае святы апостал і евангеліст Лука, «з вялікай радасцю».

У святочных праваслаўных песнапеннях царква нагадвае сваім дзецям, што, узнёсшыся на неба, Хрыстос Збаўца не пакінуў зямлю сваёй прысутнасцю. Сваім узнясеннем ён выканаў боскую волю і тых, хто на зямлі, аб’яднаў з тымі, хто на небе. Гэта свята — праяўленне надзеі на тое, што адгэтуль усім людзям, якія вераць у Хрыста, адкрыты шлях на неба, куды Хрыстос первым узнёс збаўленую і адноўленую чалавечую прыроду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы скардзяцца на чэргі на мяжы з Расіяй. Што кажуць?12

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна1

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку2

Ілля Андрэеў: Стараюся бачыць магчымасці, якія дала нам вымушаная эміграцыя

Украінцы заявілі пра знішчэнне чыгуначнага моста цераз Паўночна-Крымскі канал4

У Тэхасе пасля аварыі грузавіка, які перавозіў вуллі, на свабоду вырваліся два мільёны пчол1

Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарала яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына3

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць