Свет

Экс-прэзідэнта Туніса патрабуюць пакараць смерцю за забойства дэманстрантаў

Ваенны трыбунал Туніса запатрабаваў смяротнага пакарання для былога прэзідэнта краіны Зін аль-Абідзіна бен Алі.

Былога прэзідэнта, які яшчэ 14 студзеня 2011 года збег у Саудаўскую Аравію, а таксама 22 ягоных паплечніувў абвінавачваюць у забойстве па меншай меры 22 дэманстрантаў падчас акцый пратэсту ў студзені 2011 года.

Раней Зін аль-Абідзіна бен Алі ўжо быў прысуджаны да 66 гадоў турмы за крадзёж дзяржаўных сродкаў, захоўванні зброі і наркотыкаў.

У студзені 2011 года ў Тунісе адбылася «язмінавая рэвалюцыя». Акцыі пратэсту былі выкліканыя незадаволенасцю насельніцтва адсутнасцю палітычных свабод, сацыяльнай няроўнасцю, разгулам карупцыі і беспрацоўем. У выніку беспарадкаў 14 студзеня прэзідэнт бен Алі бег з Туніса ў Саудаўскую Аравію і на наступны дзень быў адхілены ад пасады Канстытуцыйнай радай краіны.

Як паведамляла ў пачатку мая AFP са спасылкай на афіцыйныя дадзеныя па колькасці ахвяр, з 17 снежня 2010 года — дня пачатку паўстання ў Тунісе — загінулі каля 340 чалавек, 2 тысячы 174 атрымалі раненні.

Па словах Тауфік Будзербала, кіраўніка камісіі па расследаванні выпадкаў парушэння правоў чалавека рэжымам бен Алі, адказнасць за кровапраліцце ляжыць на звергнутым прэзідэнце і ягоных міністрах, якія спрабавалі «ўтапіць паўстанне ў крыві».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі13

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам54

Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа32

«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям4

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі13

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць