Грамадства33

«Міжнародная амністыя» назвала Беларусь «апошнім катам» у Еўропе

У апублікаваным сёння штогадовым дакладзе аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» (Amnesty International) зазначае, што ў Беларусі назіраліся пагаршэнне эканамічнага становішча, рост напружанасці ў грамадстве і, як вынік, яшчэ большае абмежаванне ўладамі свабоды.

«Абмежаванне свабоды слова, сходаў і асацыяцый павялічвалася на працягу года. Урад працягваў прымяненне смяротнай кары. Вязні сумлення заставаліся ў зняволенні і зведвалі катаванні і жорсткае абыходжанне. Права на справядлівы суд таксама было абмежавана», — гаворыцца ў дакуменце.

Зазначаецца, у прыватнасці, што ў 2011 годзе ў Беларусі былі пакараны смерцю два чалавекі — Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка, прыгавораныя да смяротнай кары за забойствы. Прысуды былі прыведзены ў выкананне, нягледзячы на тое што Камітэт ААН па правах чалавека накіраваў Беларусі афіцыйную просьбу адкласці смяротную кару, пакуль у камітэце ідзе разгляд скаргаў, канстатуюць праваабаронцы. У сувязі з прымяненнем вышэйшай меры пакарання арганізацыя называе Беларусь «апошнім катам» у рэгіёне.

У дакладзе зазначаецца, што ў Беларусі адсутнічае незалежны маніторынг месцаў зняволення, усе скаргі на жорсткае абыходжанне або прымяненне катаванняў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў адхіляюцца пракурорамі.

Сведчанні пра катаванні прагучалі ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які сцвярджаў, што катаванні і жорсткае абыходжанне зведваў як ён сам, гэтак і іншыя людзі, затрыманыя пасля акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, канстатуюць аўтары дакумента.

«Міжнародная амністыя» зазначае, што на канец 2011 года ў Беларусі было шэсць палітвязняў:
Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Андрэй Саннікаў і Змціер Бандарэнка (два апошнія адпушчаны ў сувязі з указамі прэзідэнта аб памілаванні).

У дакладзе адзначана, што ў жніўні 2011 года быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які таксама прызнаны вязнем сумлення.

На працягу ўсяго 2011 года пераслед зведвалі як зарэгістраваныя, гэтак і незарэгістраваныя праваабарончыя арганізацыі, зазначае «Міжнародная амністыя». Апрача таго, былі прыняты папраўкі ў заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях, што істотна пагоршылі ўмовы іх дзейнасці, і новы закон «Аб масавых мерапрыемствах», які зрабіў яшчэ больш жорсткім парадак іх правядзення.

Гаворачы пра сітуацыю са свабодай слова, «Міжнародная амністыя» нагадвае аб прыгаворы, вынесеным судом журналісту і блогеру Андрэю Пачобуту за «абразу прэзідэнта», — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама зазначана, што шэраг адвакатаў, якія абаранялі абвінавачаных па справе аб беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску, былі пазбаўлены ліцэнзіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць