Усяго патроху1515

У Віцебску прайшоў Дзень пацалункаў - фоты

Самы доўгі пацалунак доўжыўся каля дзвюх гадзін.

Сезон флэшмобаў у Віцебску адкрыўся вечарам 26 мая «Днём пацалункаў» на плошчы Перамогі.

Нагадаем, што такі флэшмоб упершыню адбыўся ў Віцебску прыкладна год назад — тады ў акцыі прынялі ўдзел каля ста чалавек.

Сёлета група ў Укантакце сабарала 1084 чалавекі, з іх толькі 419 абяцалі ўдзельнічаць абавязкова. На плошчу Перамогі, як заўсёды, людзей прыйшло значна меней, чым праявіла актыўнасць у сацыяльных сетках. Непасрэдны ўдзел у гульні прымалі каля пяцідзесяці хлопцаў і дзяўчат, яшчэ столькі ж назіралі збоку.

Правілы гульні былі тыя самыя, што і ў мінулым годзе: пара або некалькі пар унутры вялікага карагода, карагод ідзе ў адзін бок, пары круцяцца ў іншы, а калі яны спыняюцца, то хлопец з дзяўчынай, якія апынуліся насупраць адзін аднаго павінны пацалавацца.

У канцы флэш-моба адбыўся конкурс на самы доўгі пацалунак, у якім прынялі ўдзел дванаццаць параў. Восем з іх пратрымаліся больш за гадзіну, тады як мінулагодні рэкорд — сорак пяць хвілінаў. У фінал выйшлі дзве пары, яны цалаваліся гадзіну і сорак пяць хвілін, пры гэтым трыццаць пяць хвілін хлопцы трымалі дзяўчат на руках. І на гэты раз карэспандэнт «Народных навінаў Віцебска» не змог дачакацца канца самага доўгага пацалунка і быў вымушаны з’ехаць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай47

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць