Грамадства99

Лукашэнка: Калі добры спецыяліст прыехаў з-за мяжы, якая розніца, які ў яго дыплом

Таленавітыя людзі павінны быць запатрабаваны на радзіме,
аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, сустракаючыся з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі, лепшымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі.

«Вызначаючы прыярытэты развіцця, мы зрабілі стаўку на талент і інтэлект. Калі ў нашых суседзяў толькі фарміруюцца нацыянальныя сістэмы выяўлення і развіцця маладых талентаў, то ў Беларусі гэта сістэма працуе ўжо другое дзесяцігоддзе», — адзначыў ён. Пры гэтым ён дадаў: «Напярэдадні нашай сустрэчы я даручыў групе спецыялістаў разабрацца, што ж у канчатковым выніку атрымліваецца пасля стварэння банка даных таленавітай і адоранай моладзі.

Вынікі сумныя».

Ён нагадаў, што ў свой час даручыў стварыць банк даных таленавітай моладзі, каб яе здольнасці і дасягненні былі запатрабаваны ў краіне ў розных сферах дзейнасці. Як адзначыў прысутны на сустрэчы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, на сёння ў гэтым банку даных ужо больш як 5,5 тыс. чалавек. «А колькі з гэтых 5,5 тыс. запатрабаваны ў нашай краіне, працаўладкаваны, працуюць у адпаведнасці са сваім талентам? Упэўнены, не адкажа дакладна ніхто, — заўважыў Прэзідэнт. — Гэта сведчыць аб тым, што, на жаль, дзяржава і тыя людзі, члены ўрада, якім гэта даверылі, вельмі дрэнна выконваюць свае функцыянальныя абавязкі ў гэтай частцы працоўнай дзейнасці. І гэта мы выправім».

«Недапушчальна дзяржаве раскідвацца самым дарагім — талентамі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Тое, што адукацыя ў сярэдняй школе бясплатная, ды ніхто з таленавітых людзей і ў ВНУ нічога не плаціць, не значыць, што яна бясплатная наогул.

Дзяржаве гэта каштуе вельмі дорага»,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ўсе разам: наша грамадства, бацькі, педагогі і дзяржава — падтрымліваем таленты. Я ўпэўнены, што ў нашай краіне няма ніводнага адоранага і таленавітага маладога чалавека, пакінутага без увагі дзяржавы. Створана сістэма, дзе вы можаце сябе праявіць, і няважна, якія ў вас сем’і — багатыя ці бедныя, — калі ў вас ёсць талент, вы абавязкова сябе праявіце», — упэўнены ён. Пры гэтым ён падкрэсліў, што таленавітыя людзі павінны ў першую чаргу быць запатрабаваны ў сваёй краіне: «Мы вас знайшлі, выявілі, развілі ваш талент, дык чаму мы не можам скарыстацца гэтым талентам унутры краіны для развіцця нашай дзяржавы. Калі хтосьці едзе за мяжу — калі ласка, але дзяржава гэта павінна арганізоўваць і ад гэтага атрымліваць эфект».

«Але мне дакладваюць, што нават маладыя людзі, якія выехалі за мяжу і атрымалі там адукацыю па спецыяльнасцях, якіх у нас у ВНУ няма, не могуць вярнуцца сюды і нармальна працаўладкавацца, таму што не ўрэгуляваны пытанні з дыпломамі, — адзначыў з абурэннем Аляксандр Лукашэнка. — Калі добры спецыяліст прыехаў з-за мяжы, якая розніца, які ў яго дыплом!»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць