Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Калі ў Брусэлі пачнуць перакладаць зь беларускай?

У Бэрліне пачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды 50-годзьдзя Эўразьвязу. Для бальшыні беларускае грамады гэта нешта такое ж далёкае, як бразыльскі карнавал. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У Бэрліне пачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды 50-годзьдзя Эўразьвязу (дакладней, Рымскае дамовы, што праклала да яго шлях). Для бальшыні беларускае грамады гэта нешта такое ж далёкае, як бразыльскі карнавал.

А як добра ўсё пачыналася!

Мусіць, мала хто памятае, што этапны, пэрспектыўны дакумэнт — пагадненьне аб партнэрстве і супрацы між Беларусьсю і Эўразьвязам — 12 гадоў таму падпісаў ня хто іншы, як малады прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Гэта адбылося ў сакавіку 1995 году ў Брусэлі. Канешне, падрыхтоўчая праца была зробленая збольшага ў дапрэзыдэнцкую эру, калі Эўропа з надзеяй глядзела на дэмакратычнае абуджэньне экс-савецкай Беларусі. У жніўні 1992-га былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі між Менскам ды ЭЗ, тут пачаў працаваць офіс ТАСІС.

Усё скамечыў рэфэрэндум-96. Потым пайшло-паехала. Абвясьціўшы народу, што ў Эўропе нас ніхто не чакае, улады каналізацыйнымі мэтадамі выкурвалі іхніх амбасадараў з Драздоў. Ну а Брусэль рэагаваў на "элегантныя перамогі" жорсткімі рэзалюцыямі ды "чорнымі сьпісамі".

Тым часам прапаганда ліла кракадзілавы сьлёзы, спачуваючы бедным палякам, летувісам etc., што трапілі ў той вераломны ЭЗ нібы шчупак у нерат. Усё гэта добра клалася на стэрэатыпы саўковага сьветапогляду, крута замяшанага на ксэнафобіі ды антызаходніцтве.

І сёньня эўрапейскі выбар, скажам так, ня ёсьць бясспрэчнай дамінантай ў сьвядомасьці нашай грамады. І гэта мякка сказана. Калі сацыёлягі ставяць альтэрнатыву — прымушаюць гіпатэтычна выбіраць між аб'яднаньнем з Расеяй і ўваходжаньнем у ЭЗ, — лік 48,5:33,6 на карысьць аншлюсу!

Я не прапагандую тут наіўны эўраэнтузіязм. У закідах на адрас брусэльскай бюракратыі шмат слушнага. Але, па-першае, эўрапейскі выбар ня варта атаясамлівасць з канкрэтнымі інстытуцыямі. Па-другое, эўраінтэграцыя, пры ўсіх сваіх хібах, дамаглася за паўстагодзьдзя бясспрэчных заваёў. Чаго вартыя адны толькі адкрытыя межы на тле прыніжальных чэргаў перад замежнымі амбасадамі ў нас!

І, ва ўсякім разе, эўраінтэграцыя не паставіла пад пагрозу сувэрэнітэт ніводнае самай малой краіны. Адрозна ад той "братняй інтэграцыі", якую сталі накідаць беларусам, калі было вырашана, што наш народ весьці за цывілізаваным сьветам няма чаго.

"У сэнсе стасункаў з Эўразьвязам апошняе дзесяцігодзьдзе — гэта час страчаных магчымасьцяў, — кажа менскі палітоляг Андрэй Фёдараў. — Мы маглі б за гэты час атрымаць вялікую матэрыяльную ды інтэлектуальную дапамогу. А сёньня нават праекты ТАСІС збольшага замарожаныя".

Фёдараў упэўнены: стартавыя магчымасьці Беларусі былі мацнейшыя, чым у шэрагу цяперашніх навабранцаў ЭЗ.

Канешне, зробленую ў гутарцы афіцыйнага кіраўніка з карэспандэнтам "Вэльт" заяву, што наша краіна болей за іншыя гатовая да ўвядзеньня эўра, варта ўспрымаць як гіпэрбалу. (Памятаеце: нямецкае выданьне гэты кавалак не дало, дык БЕЛТА нагадала:) Вунь нядаўна Эўрапейскі цэнтрабанк адбракаваў да лепшых часоў Літву зь інфляцыяй 2,7% за год. А ў нас, лічы, столькі ж набегла толькі за студзень — люты.

Але ўвогуле Беларусь у выпадку ўсталяваньня тут дэмакратычнай сыстэмы — ці не ідэальны кандыдат на шчыльнае партнэрства зь ліку суседзяў ЭЗ. Добра кіраваная краіна без этнічных ды канфэсійных канфліктаў, з адукаваным насельніцтвам, дастаткова кваліфікаванай і дысцыплінаванай працоўнай сілай — пералік плюсаў можна працягваць.

А можа, Брусэль возьме нас на буксір, не зважаючы на грымасы аўтарытарызму? Ёсьць такая вэрсія: маўляў, энэргетычны альянс "супраць Крамля" можа стаць для ЭЗ імпэратывам.

"Мы ўсё ж не Азэрбайджан і не Казахстан, — мяркуе Андрэй Фёдараў. — У гэтым сэнсе мы Эўропе сапраўды не патрэбныя да такой ступені, каб яна заплюшчыла вочы на цяперашнія палітычныя парадкі".

На здымку з архіву аўтара: у Эўрапарлямэнце. На заднім пляне — кабіны сынхронных перакладчыкаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць