Мова1010

Калі жыхары Латгаліі размаўляюць па-беларуску?

Палявыя даследаванні правёў польскі лінгвіст.

Выдалі пераклад польскамоўнай манаграфіі Міраслава Янковяка «Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі».

«Надзвычай захапляльным рэгіёнам апынуўся Краслаўскі раён, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы Латгаліі ля мяжы з Беларуссю. Ён уяўляе сабой своеасаблівае памежжа памежжаў, дзе побач жывуць балты (латышы, латгалы, летувісы), славяне (расейцы, палякі, беларусы, украінцы), сутыкаюцца розныя веравызнанні (каталіцызм, праваслаўе, лютэранства і стараверства). Тут суіснуюць і ўзаемапранікаюць тры мовы (латышская, расейская і польская), а таксама шматлікія гаворкі (латгальскія, беларускія і паўночнакрэсовыя польскія», — так тлумачыць выбар тэмы і тэрыторыі для даследавання лінгвіст.

Па словах аўатара,

калі беларуская мова на Беласточчыне і Віленчышчыне даследавался, то на Смаленшчыне, Чарнігаўшчыне і ў Латгаліі фактычна не.

«Больш за 100 гадоў таму ў адным з артыкулаў Яўхім Карскі напісаў, што праз 100 гадоў беларускіх гаворак ужо не будзе, бо яны не вытрымаюць наступу расейскай альбо польскай мовы.

Мінула ўжо цэлае стагоддзе, а беларускія гаворкі ў Латгаліі захаваліся ў даволі добрым стане»,

— канстатуе аўтар.

Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі. Сацыялінгвістычнае даследаванне / Міраслаў Янковяк / Пераклад з польскай. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 288 с.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць