Міністры замежных справаў ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Сірыі, Егіпце, Іране, Пакістане ды Босніі.
25 чэрвеня ў Люксембургу сустракаюцца міністры замежных справаў краін ЕС. У праграме паседжання Беларусі не значыцца.
Нагадаем, 19 чэрвеня на слуханнях па Беларусі ў Камітэце замежных спраў Еўрапарламента высокі чыноўнік знешнепалітычнай службы ЕС Гунар Віганд заявіў пра далейшае пашырэнне «чорнага спісу» Еўрасаюзу. Па яго словах, санкцыі будуць пашырацца, пакуль афіцыйны Мінск не вызваліць усіх палітвязняў.
Выглядае, што Рада ЕС не прымае чарговае рашэнне па Беларусі, бо спадзяецца на вызваленне палітзняволеных падчас блізкай амністыі, прымеркаванай да Дня незалежнасці.
Каментары