Грамадства

Беларусы могуць быць эвакуяваныя з Самалі ў найбліжэйшыя дні

Каардынацыяй гэтай работы ў сталіцы Самалі займаецца начальнік Генштабу ўзброеных сіл краіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас.

Эвакуацыя з Самалі дзесяці беларускіх грамадзян, якія ўсё яшчэ застаюцца там, а таксама астанкаў членаў загінуўшага экіпажа грузавога самалёта Іл‑76 можа адбыцца ўжо ў бліжэйшыя дні ў выпадку, калі ў краіне рэзка не пагоршыцца абстаноўка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас.

Праз кантакты з місіямі афрыканскіх краін пры ААН да прапрацоўкі пытання вывазу на радзіму беларускіх грамадзян актыўна далучаны грамадзянскія і ваенныя ўлады Самалі, Уганды і Эфіопіі. Каардынацыяй гэтай работы ў сталіцы Самалі займаецца начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Самалі, адзначыў кіраўнік місіі Беларусі пры ААН.

Паводле слоў Андрэя Дапкюнаса, беларускае прадстаўніцтва пры ААН атрымала інфармацыю ад місіі Эфіопіі пры ААН аб тым, што эфіопскія ўлады праз свой ваенны кантынгент у Самалі робяць усё магчымае для гарантавання бяспекі беларускіх грамадзян, якія застаюцца ў г.Магадыша. Як запэўніваюць эфіопскія дыпламаты, у адносінах да беларускіх грамадзян і астанкаў членаў загінуўшага экіпажа праяўляецца неабходны клопат.

Вырашэнне пытання аб эвакуацыі ўскладняецца тым, што ў выніку баявых дзеянняў у Самалі [Усходняя Афрыка] парушаны звычайныя каналы сувязі органаў дзяржаўнага кіравання. У сталіцы краіны часта адсутнічае тэлефонная сувязь.

Андрэй Дапкюнас дадаў, што ў выніку звароту пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў сакратарыяце ААН 27 сакавіка была склікана экстранная нарада. У ёй прынялі ўдзел эксперты ўпраўлення па каардынацыі гуманітарнай дапамогі і дэпартамента бяспекі сакратарыята ААН. Сумесна з беларускімі дыпламатамі былі прааналізаваны розныя варыянты наземнай транспарціроўкі беларускіх грамадзян у адзін з аэрапортаў Самалі, адкуль яны маглі б быць дастаўлены ў Беларусь сіламі «Трансавіяэкспарту» або партнёрскай кампаніі.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што сакратарыят ААН падтрымае раней перададзеную па двухбаковых каналах просьбу Беларусі да Афрыканскага саюза аб выдзяленні ваеннага канвою са складу міратворчага кантынгенту Афрыканскага саюза ў Самалі для арганізацыі бяспечнай дастаўкі беларускіх грамадзян з г.Магадыша ў адзін з аэрапортаў далёка ад сталіцы краіны.‑

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць