Эканоміка

З пачатку года цэны выраслі на 10%

На 1,4% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі з 1 па 26 чэрвеня (з 1 па 12 чэрвеня — на 1,1%, з 13 па 19 чэрвеня — на 0,2%, з 20 па 26 чэрвеня — на 0,3%), паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на моркву (82,3%), капусту (55,7%), буракі (44,9%), бульбу (29,2%), цукар (6,7%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (4%), сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання (3,9%), піва (3,6%), жывую рыбу (2,8%), ялавічыну, паўвэнджаную каўбасу, мясныя кансервы, жывёльнае масла, плаўлены сыр, пернікі, соль (2,1–2,5%), бензін (5,3%), тканіны (2,3%), пральныя машыны (1,2%), дзіцячае адзенне, шпалеры (1,1%), паслугі дашкольных устаноў (9,2%), чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (6,8%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (6,7%), жыллёва-камунальныя (6,5%), паслугі вышэйшай адукацыі (2,6%), бытавыя паслугі (2,1%).

Патаннелі: алей (акрамя аліўкавага) — на 0,5%, марожаная рыба (трасковыя, скумбрыевыя гатункі) — на 0,6%, проса, яйкі — на 0,7%, грэчка — на 2,5%.

За студзень-май цэны выраслі на 8,5%, з улікам 26 дзён чэрвеня — на 10%. Паводле вынікаў года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць