Улада

Салігорцы змагаюцца за мову

Актывісты салігорскай філіі Маладога Фронту атрымалі адказ райвыканкаму на свае прапановы. Моладзь зьбірала подпісы пад зваротам да райвыканкаму з заклікам правесьці шэраг культурных мерапрыемстваў дзеля папулярызацыі беларускай мовы.

Актывісты салігорскай філіі Маладога Фронту атрымалі адказ райвыканкаму на свае прапановы, датычныя моўнага пытаньня. Моладзь зьбірала подпісы пад зваротам да райвыканкаму з заклікам правесьці шэраг культурных мерапрыемстваў дзеля папулярызацыі беларускай мовы.

Моладзевы актывіст Аляксей Валабуеў сказаў у размове з намі, што калі моладзь прыйшла да старшыні салігорскага выканаўчага камітэту Аляксандра Рымашэўскага з гэтымі прапановамі, між іншым, агучваньня прыпынкаў у транспарце па‑беларуску й правядзеньня ток‑шоў на тэлевізіі, прысьвечанага моўнаму пытаньню, прадстаўнік уладаў успрыняў гэта як жарт.

А.Валабуеў: Было пэўнае непаразуменьне. Рымашэўскі ўвогуле нас не зразумеў. Сказаў, каб не займаліся бязглузьдзіцай. Лепш ехалі б у калгас, дапамагалі кароў даіць. Але, відаць, ён некаму даручыў гэта, і адказ быў даволі адэкватны. Наконт агучваньня прыпынкаў па‑беларуску было напісана, што рэкамэндавана аўтапарку, каб агучвалі на дзьвюх мовах. Але гэта толькі рэкамэндацыі, таму мы будзем яшчэ зьвяртацца ў аўтапарк па гэтым пытаньні.

На думку Тацьцяны Трафінчык з Таварыства беларускай мовы, калі гэта нават і невялікая перамога, то ўсё ж такі важны досьвед для маладых людзей.

Т.Трафінчык: Гэта была б перамога ў сэнсе, што паставілі мэту й яе дасягнулі. У прынцыпе, можа гэтая справа й ня мае вялікага значэньня для грамадзтва, але для іх саміх яна была б перамогай. Важна, каб атрымаць досьвед, умець дзейнічаць у такой сытуацыі й праяўляць грамадзкую ініцыятуву.

Па іншых прапановах актывісты таксама не атрымалі пазытыўнага й адназначнага адказу.

А.Валабуеў: У правядзеньні на тэлеканале СТК праграмы, прысьвечанай тэме мовы, нам катэгарычна адмовілі, быццам бы па тэхнічных прычынах. На тэлевізіі гэта было б больш галосна, а ў нас галоснасьці ня любяць. Але ўсё ж такі, калі б была магчымасьць правесьці такую праграму, мы запрасілі б прадстаўнікоў мясцовай суполкі ТБМ, і прадстаўнікоў улады, з аддзелу адукацыі ці ідэалёгіі... Мы б запыталі іх аб роўнасьці беларускай і расейскай мовы. Нягледзячы на дзьве дзяржаўныя мовы, беларуская ў нас знаходзіцца ў больш прыніжаным становішчы. Мала заканадзаўчых актаў, як мясцовых уладаў, так і рэспубліканскіх, мае свой варыянт на беларускай мове.

А што Вам адказалі на іншыя прапановы?

А.Валабуеў: Наконт конкурсаў і артыкулаў у мясцовай прэсе, прысьвечаных беларускай мове, нам сказалі неканкрэтна. Маўляў, у гарвыканкаме ёсьць свае пляны, таму яны ўлічаць нашыя прапановы, але як канкрэтна, і да якіх датаў, ці гэтыя мерапрыемствы прамеркаваныя да 125‑годзьдзя з дня нараджэньня Якуба Коласа й Янкі Купалы — невядома. Таму мы будзем удакладняць гэтае пытаньне.

Па меркаваньні галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, такія акцыі вельмі патрэбныя беларускаму грамадзтву, і нездарма ў іх ангажуюцца перш за ўсё маладыя людзі, якая вырасьлі ў незалежнай Беларусі.

А.Скурко: Гэта цудоўная акцыя. У Салігорску расьце грамадзянская супольнасьць Беларусі. Яна падае ўжо свой голас. Ёй неабыякавы лёс мовы й выгляд таго гораду, у якім яна жыве. Гэта людзі, якія ўжо ня памятаюць Савецкага Саюзу, яны вырасьлі ў незалежнай Беларусі. У якую б школу яны не хадзілі, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія перажывае цяпер наша нацыянальная адукацыя — вядома, што ў школах і беларуская мова ня вельмі каціруецца, і зь гісторыяй дзіўныя рэчы адбываюцца — але гэтае пакаленьне ўсё ж такі хадзіла ў нацыянальную школу, жыве ў нацыянальнай дзяржаве ўсё сваё сьвядомае жыцьцё, і зразумела, што яно будзе розьніцца ад ранейшых пакаленьняў.

Актывісты Маладога Фронту сабралі пад сваімі прапановамі да старшыні рыйвыканкаму амаль 1800 подпісаў падтрымкі.

Натальля Грышкевіч, Польскае радыё для замежжа

У застаўцы выкарыстаны плякат Уладзімера Крукоўскага

Каментары

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна17

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць