Грамадства

У Мінску, верагодна, затрымана Кася Галіцкая

Праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што ў мінскім Доме правасуддзя знікла яе калега Кася Галіцкая.

Галіцкая прыехала на судовыя працэсы над затрыманымі сёння раніцай у Мінску маладафронтаўцамі Уладзімірам Яроменкам і Аляксандрам Васільевым.
«Цяпер нам паведамляюць, што ў судзе Галіцкай няма, а яе тэлефон амаль гадзіну не адказвае. У нас няма дакладнай інфармацыі, але мы мяркуем, што яна затрыманая супрацоўнікамі міліцыі», — сказала Лойка.

Раман Пратасевіч, Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў былі затрыманыя раніцай 17 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне Мінска прыкладна ў 7.30. Іх даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе на Яроменка і Васільева былі складзеныя пратаколы аб дробным хуліганстве па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Раман Пратасевіч быў адпушчаны з УУС як непаўнагадовы.

***

Нагадаем, сёння раніцай Кася Галіцкая выказала меркаванне, што арышт маладых актывістаў можа быць прэвентыўнай мерай напярэдадні прыезду ў Мінск прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 18 ліпеня.

Праваабаронца таксама паведаміла, што ёй і затрыманым актывістам напярэдадні тэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі з прапановай «паразмаўляць», аднак маладыя людзі кантактаваць з міліцыяй адмовіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць