Спорт33

Вардар пераплылі: БАТЭ згуляў унічыю 0:0

У наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўцы згуляюць з венгерскім «Дэбрэцэнам».

Трансляцыю футбольнага матчу «Вардар» (Скоп’е) — БАТЭ нават не арганізавалі. Відаць, другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў не такі важны этап для БТ. А мо праўда македонцы загнулі завышаную цану. Тым не менш, глядзець даводзілася ў інтэрнэце.

За апошнія гады ніколі не было так трывожна за еўракубкавую адысею беларускага чэмпіёна. БАТЭ сёння не ў найлепшай форме. Тры матчы запар ва ўнутраным першынстве не можа атрымаць перамогу. А тут яшчэ не Алімпіяду адправіліся «мозг каманды» Дзмітрый Бага і Рэнан Брэсан. Калі страту аднаго з іх яшчэ б можна было кампенсаваць, то двух адразу вельмі цяжка.

Сапраўды, у першай гульні Лігі чэмпіёнаў з македонскім «Вардарам» барысаўцам не хапала думкі ў цэнтры поля. Асабліва, пасля таго, як у гасцей атрымаўся бліц-крыг у пачатку другога тайма, яны забілі два галы і выйшлі наперад 1:2.

Канцоўка гульні, канечне, была фантастычнай. Віталь Радзівонаў забіў два галы галавой ужо ў кампенсаваны арбітрам час. БАТЭ перамог 3:2. Але змрочных думак перад выездам у Скоп’е не паменела.

У першым тайме БАТЭ валодаў заўважнай ініцыятывай. І не сказаць было, што менавіта македонцам трэба было забіваць галы. Яны ўсё больш адсіджваліся ў абароне, ці курчыліся на полі. Нібыта ў працяг барысаўскай гульні.

Толькі, здаецца, Віталь Радзівонаў свой фарт цалкам скарыстаў у той гульні. На 9-ай хвіліне ён меў цудоўны момант, але не змог трапіць у пустыя вароты, не хапіла некалькіх сантыметраў.

Потым за хвіліну БАТЭ змог арганізаваць два моманты. Спачатку Дзмітрый Мазалеўскі не змог апрацаваць мяч у штрафной, а праз імгненне Арцём Канцавы бабахнуў у штангу.

Апошні ў першай палове гульні шанец упусціў Валадзько, калі бясхітрасна ўдарыў у варатара. Македонцы адказалі толькі адной атакай, але скарыстаць яе не змаглі.

Другі тайм, скажам прама, не быў цікавым. Калі забыцца на момант Радзівонава ў самым яго пачатку, то і запомніць асабліва няма чаго. БАТЭ не змог зрабіць, але куды важней, што і не прапусціў — 0:0.

Цяпер 1 і 8 жніўня барысаўцы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў паспрачаецца з «Дэбрэцэнам» з Венгрыі. Першая гульня дома.

Каментары3

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць