Нерухомасць44

«Белбуд» пабудуе 2 элітныя дамы ў раёне «Мінск-Арэны»

Метр каштуе $1800, для льготнікаў — $1500.

Контуры самага перспектыўнага мінскага мікрараёна — Лебядзінага — пачынаюць прамалёўвацца. Адзін за адным забудоўшчыкі абвяшчаюць пра пачатак будаўніцтва ў раёне пр. Пераможцаў. Мяркуецца, у жніўні ААТ «Белбуд» закладзе два новыя дамы непадалёк ад «Мінск-Арэны».

— Жылыя дамы размяшчаюцца ў першай лініі забудовы праспекта Пераможцаў элітнага мікрараёна «Лебядзіны». Праектнае рашэнне забяспечвае камфортнае пражыванне жыхароў, — сказана на сайце забудоўшчыка. — Вышыня жылых дамоў, у якіх мы прапануем кватэры, — 8–16 паверхаў. Будынкі аб’яднаныя стылабатам, які стварае дакладную архітэктурную лінію і вылучае пешаходную зону. Палепшанае аздабленне фасадаў з выкарыстаннем люстранога шкла, падсвятленне надаюць дамам святочнасць, ствараюць рэспектабельны шарм.

Вышыня жылых паверхаў павялічаная да 3 метраў. Канструкцыя — маналітны каркас з запаўненнем вонкавых сцен газасілікатнымі блокамі. Агульныя плошчы кватэр: 1-пакаёвыя — ад 26 да 47 кв.м; 2-пакаёвыя — ад 57 да 65 кв.м; 3-пакаёвыя — ад 95 да 105 кв.м; 4-пакаёвыя — ад 110 да 120 кв.м.

Цэны на кватэры вар’ююцца. Сярод катэгорый грамадзян, на якіх разлічанае элітнае жыллё, выучаныя льготнікі і чаргавікі. Для тых, хто будуецца на агульных падставах, метр лічаць па $1800 (магчымыя зніжкі), для чаргавікоў, «якія не маюць льгот па бязвыплатнай перадачы жылля Мінгарвыканкаму», — $1610, для льготнікаў — $1500.

Аўтамабілі жыхароў будуць размяшчацца ў падземных гараж-стаянках, якія прадугледжаныя ў кожным доме. Кошт машына-месца — 12 тыс. даляраў. Завяршыць будаўніцтва плануюць у маі 2014-га.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны33

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны33

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць