Меркаванні5151

«Вёў падрыўную працу на тэрыторыі нашай краіны»

Дзяржаўныя тэлеканалы расказалі «ўсю праўду» пра пасла Эрыксана.

Тэлканалы Беларусь-1 і АНТ у вечаровых выпускахз навін расказалі пра высылку з краіны пасла Швецыі Стэфана Эрыксана.

У «Панараме» пра Эрыксана расказалі пасля навінаў з Лондана і паведамленняў з жніва. Спачатку прагучала агучаная раней заява кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава.

Аўтар сюжэта Сяргей Гусачэнка пры гэтым падкрэсліў, што ад’езд пасла — шараговая спрва, а таму зусім незразумела, з чаго такі ажыятаж у інтэрнэце вакол навіны.
Потым слова далі кіраўніку пралукашэнкаўскага аналітычнага цэнтра «ЕсооМ» Сяргею Мусіенку.

Мусіенка таксама падкрэсліў, што Эрыксану проста не працягнулі акрэдытацыю. Маўляў, ён і так даволі даўно працаваў у Мінску. Па словах Мусіенкі, за гэты час Беларусь і Швецыя маглі стараннямі дыпламатаў зрабіць сапраўдны прарыў у эканамічных адносінах. Але Эрыксан нічога падобнага не зрабіў.

Мусіенка нават выказаў здагадку, што той факт, што шведская IKEA дагэтуль не выйшла на наш рынак, таксама віна Эрыксана.

А далей Мусіенка пачаў вінаваціць пасла ва ўсіх смяротных грахах.

«Стараўся нанесці нашай краіне максімальную шкоду», «намагаўся пасварыць нашы краіны», «вёў падрыўную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны».

Мусіенка сцвярджае, што па вядомай яму інфармацыі ў снежні 2010 года перад прэзідэнцкімі выбарамі Стэфан Эрыксан «асабіста раздаваў інструкцыі і выдаваў грошы радыкальным апазіцыйным групоўкам». Што памяшканне пасольства выкарыстоўвалася зусім не ў дыпламатычных мэтах. Нібыта на тэрыторыі пасольства «прадстаўнікоў радыкальных груповак вучылі нападаць на міліцыю і ўчыняць правакацыі ў дачыненні да шараговых суграмадзянаў».

Таксама Мусіенка агучыў інфармацыю пра «спробы правозу з дапамогай дыплматычнага транспарту матэрыяльных каштоўнасцяў з мэтай перапродажу на суму каля 20 тысяч даляраў», якія нібыта былі канфіскаваныя ў даход дзяржавы, а таксама «партыі літаратуры невядомага зместу без суправаджальных дакументаў».

Падобны сюжэт быў паказаны і на АНТ.

Нагадаем, што дзяржаўныя СМІ пачалі кампанію супраць пасла Швецыі ў аўторка, калі на старонках прэзідэнцкай газеты «Советская Белоруссія» абвінавацілі Эрыксана ў празмернай актыўнасці.

У той жа час, палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі сцвярджае, што рашэнне пра высылку Эрыксана рыхтавалася даўно.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць