Усяго патроху

У Нью-Ёрку прайшоў чэмпіянат ЗША па хуткасным наборы смс-паведамленняў

У Нью-Ёрку ў сераду адбыўся штогадовы чэмпіянат ЗША па хуткасным наборы смс-паведамленняў.

Перамогу на спаборніцтве, які праходзіў на галоўнай плошчы мегаполіса — Таймс-сквер, — як і ў мінулым годзе, атрымаў падлетак з горада Райнлэндер, штат Вісконсін, Остын Вэйрскі. Яму і дастаўся галоўны прыз — $50 тысяч.

У фінале спаборніцтва ўзялі ўдзел 11 чалавек ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў з розных куткоў ЗША. У папярэдніх жа этапах конкурсу, якія стартавалі ў маі, удзельнічалі больш за 100 тысяч чалавек.

Фінал чэмпіянату складаўся з трох раўндаў. Спачатку ўдзельнікі павінныя былі набраць паведамленне з завязанымі вачыма. Затым ім трэба было надрукаваць смс, трымаючы рукі за спіной. Трэці раўнд называўся «бліц-тэкст» (удзельнікі павінныя былі як мага хутчэй перанесці на экран тэлефона паказаны тэкст). Па словах арганізатараў, ацэнка ўдзельнікаў рабілася па трох крытэрах: хуткасць, дакладнасць і спрыт.

Остыну ўдалося надрукаваць тэкст са 149 сімвалаў за 39 секунд. На другім месцы апынуўся жыхар Нью-Ёрка Кент Огэстайн, які адстаў ад пераможцы ў апошнім раўндзе ўсяго на некалькі секунд.

Па словах чэмпіёна, каб падрыхтавацца да конкурсу, ён адпраўляў як мага больш смс-паведамленняў сябрам, а таксама набіраў на тэлефоне з заплюшчанымі вачыма фразы, якія яму дыктавала мама.

«Мне падабаецца пісаць смс-паведамленні, таму што гэта вучыць дакладней фармуляваць думкі», — сказаў пераможца.

Спонсарам спаборніцтва, якое праводзіцца з 2007 года, выступае вытворца мабільных тэлефонаў LG.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

Памятаеце студэнтку ЕГУ, якая змагалася супраць харасменту выкладчыка? Яна прайграла суд і вінная ўніверсітэту 8 тысяч еўра19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць