Па ўсіх прыкметах, яны яшчэ вернуцца.
У прыватны дом у вёсцы Ярф’ёрд на поўначы Нарвегіі праніклі 4 мядзведзі і выпілі 100 бляшанак піва. Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне The Local.
Як распавёў уласнік дома Эвен Бортэн Нільсэн, ноччу, калі гаспадары адсутнічалі, у яго дом уварвалася мядзведзіца з трыма медзведзянятамі. Мядзведзі выламалі знешнюю сцяну дома і, прабраўшыся ўнутр, з’елі ўсе ласункі, уключаючы мёд і шакаладную пасту, і выпілі 100 бляшанак піва.
Акрамя таго, па словах Нільсэна, мядзведзі ўчынілі пагром: яны разламалі ложкі, адчынілі ўсе шафы і сарвалі са сцен паліцы.
Мама і бабуля Нільсэна, якія вярнуліся раніцай дадому і пабачылі там беспарадак, адразу зразумелі, хто яго вінаваты: на падлозе яны ўбачылі экскрыменты мядзведзяў і сляды іх лап.
На думку Нільсэна, той факт, што мядзведзіца ўзяла з сабой сваіх медзведзянятаў, кажа пра тое, што яны з высокай верагоднасцю могуць зноў прыйсці да яго ў дом.
Каментары