Літаратура2121

Беларускія кнігі нецікавыя?

Піша Сяргей Макарэвіч.

Калі я пачаў захапляцца беларускай кніжкай — гэта быў час майго нацыянальнага «выспявання». Творы Караткевіча, Быкава, Гілевіча… А пасля па накатанай — уся школьная праграма, усе сучасныя літаратары. І сёння я не магу без чытання. Штодня дзясяткі старонак прапускаю праз сябе. Дзве траціны гэтых кніжак — на роднай мове.

Я чытаю ўсё, што выдаюць Юрый Станкевіч і Андрэй Федарэнка. Люблю Глобуса-паэта і пастаянна перачытваю паэзію Сыса. Маю сантымент да кніг Мальдзіса ды чакаю працягу «Крывавага памолу» Сокалава-Воюша.

Я не мог бы сказаць пра гэта, каб не браў у рукі беларускія выданні.

Я трываць не магу творчасць аднаго мінскага выдаўца-літаратара, хаця прачытаў яго некалькі кніг прозы і паэзіі. І буду чытаць надалей, калі ў рукі трапіць: набываць адмыслова не стану. Мне не падабаецца проза аднаго палітыка, але з якой буду па магчымасці знаёміцца пры з’яўленні чарговага твора.

Я не мог бы вызначыць для сябе вартасць прозы/паэзіі такіх літаратараў, каб не чытаў іх.

Чаму мы свабодна абмяркоўваем, якое лайно новы твор шведскага пісьменніка альбо нахвальваем чарговую кнігу амерыканскай аўтаркі? У кожнага свая матывацыя, каб узяць гэтую кнігу ў рукі. Толькі ці не агульная яна ў большасці — каб пабавіць час. Але я не магу для сябе вывесці матывацыю не чытаць беларускамоўную кнігу.

Чым кіруецеся вы, хто называе беларускую кнігу нецікавай?

Помню, як адпачываў у стрыечнага брата на вёсцы. Нам было па 15-16 гадоў. І неяк увечары мы загаварылі пра літаратуру. Я з захапленнем расказваў пра свае адкрыцці айчынных аўтараў. А брат адрэзаў: не чытаю, бо няма цікавых кніжак беларускамоўных. На раніцу я пераглядзеў невялікію — тамоў на 50 — яго хатнюю бібліятэку. З беларускага ў ёй быў толькі чатырохтомнік Алеся Адамовіча, зразумела, на расейскай мове.

Не ў кожным раённым цэнтры можна адшукаць кнігарню. Але не ў кожнай кнігарні будуць беларускія кнігі. А часта іх асартымент абмежаваны якім дзясяткам выданняў па школьнай праграме. У нас вялікая колькасць студэнтаў. І вучацца яны ў абласных цэнтрах, дзе кнігарні ўкамплектаваныя значна лепш. Дорага набываць?

А дзе ж самаахвярнасць: гаворка ж не пра тое, каб штотыдзень папаўняць сваю бібліятэку.

А ёсць жа і публічныя бібліятэкі.

Паказальным з’яўляецца апытанне, якое праводзілася адным з дзяржканалаў года паўтара таму. У мінчукоў запыталіся, каго яны ведаюць з пісьменнікаў. І толькі дзве кітайскія студэнткі назвалі Янку Купалу і Якуба Коласа. Беларусы ж — выключна расейскіх класікаў.

Каб ацэньваць беларускую кнігу, трэба па меншай меры яе прачытаць.

Я чытаю кніжку нават калі яна нецікавая. Гэта толькі надае стымул шукаць выдатнага беларускамоўнага пісьменніка.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць