Навука і тэхналогіі

У інтэрнэце штодня сядзіць каля 60% беларусаў

У Беларусі паслугамі інтэрнэту штодня карыстаецца больш за 60% насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў.

Такія дадзеныя прыводзяцца ў новым статыстычным зборніку «Інфармацыйнае грамадства ў Рэспубліцы Беларусь», паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Паводле статыстычных дадзеных, 40% хатніх гаспадарак маюць доступ да інтэрнэту з хатняга кампутара.

«У Беларусі арганізацыі выкарыстоўваюць інтэрнэт у асноўным для атрымання і адпраўкі электроннай пошты, а таксама для пошуку і размяшчэння інфармацыі, — сказала спецыяліст. — Кожны другі працаўнік арганізацый сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій выкарыстоўвае камп’ютар з выхадам у інтэрнэт. У нашай краіне каля 4 тыс. арганізацый маюць вэб-сайт».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Усе навіны →
Усе навіны

Як і дзе адзначыць Дзень Волі за мяжой. Спіс мерапрыемстваў17

Уіткаф пра акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі: Пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі80

Папа Францішак мусіць наноў вучыцца размаўляць пасля кіслароднай тэрапіі1

Што за секта «ИВДИВО», 15 чалавек якой затрымалі сілавікі, і чаму ў Беларусі ўзяліся за яе толькі цяпер3

Моднікі падразаюць сабе вейкі — што адбываецца?12

Спецпасланнік Трампа: Кіраўніцтва Украіны пагадзілася з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў13

Ліміт выплат па еўрапратаколе вырас з 800 еўра да 6300 рублёў1

У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г8

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць