Грамадства88

Хлопец раскрыў сакрэты «Еўропы» і цяпер хаваецца за мяжой

«Патрабавалі распіску, калі я хачу выйсці з Акрэсціна жывым».

У Рэдакцыю звярнуўся Дзмітрый Іванчанка. Ён працаваў інструктарам фітнэс-цэнтра ў самым дарагім гатэлі Мінска, «Еўропе».

У лістападзе 2011-га ананімна, а цяпер пацвярджае гэта публічна, расказаў пра тое, што ў «Еўропе» спецслужбы вядуць татальнае праслухоўванне ўсіх нумароў, незалежна ад таго, хто ў іх жыве, а таксама праглядаюць інтэрнэт-злучэнні.

Асаблівая цікавасць праяўляецца да грамадзян Польшчы і Германіі, пісаў ён.

Тая публікацыя была адказам на прэсінг з боку спецслужбы. Бо малады чалавек быў удзельнікам суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». І праз гэта службісты выклікалі яго на размовы. Пасля артыкула ўвага з боку КДБ знікла. Часова.

«Калі яны зразумелі, што са мной размаўляць не мае сэнсу, пайшлі іншым шляхам.

18 мая я быў затрыманы шасцю спецназаўцамі каля свайго дома ў Мінску.

Начапілі кайданкі на рукі і адвезлі ў РУУС Заводскага раёна. Там чакаў мой участковы Дзмітрый Манцукевіч. Ён склаў пратакол па артыкуле 17.1 КоАП — нібыта я лаяўся ў грамадскім месцы. Паабяцалі, што атрымаю толькі штраф, калі падпішу. Я павёўся — прызнаў сябе вінаватым. Але асудзілі мяне на 15 сутак. Сядзеў у адной камеры з Іванам Амельчанкам.

На працягу гэтага тэрміну прыходзілі людзі з КДБ і са Службы аховы прэзідэнта, як яны назваліся.

Пераконвалі, каб я спыніў любыя кантакты з прэсай. Патрабавалі распіску, калі я хачу выйсці з Акрэсціна жывым».

Распіску малады чалавек напісаў. А пасля выхаду з сутак вырашыў пакінуць краіну. Выехаў з Беларусі 26 чэрвеня. За мяжой уладкаваўся на працу і паступіў вучыцца.

«А на мінулым тыдні мне патэлефанавалі родныя. На мой мінскі адрас прыйшла позва ў суд, куды я павінен з’явіцца 31 жніўня (у дзень майго нараджэння). Справа будзе разглядацца па артыкуле 9.1 КоАП — наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў. Заяву напісала мая суседка Ала Васкабовіч, кажа ён. Як разумею, у яе сын сядзеў. І націснуць на гэтую сям’ю цяжкасці не склала». Самае цікавае, што, са словаў Іванчанкі,

справу завялі ў той час, калі яго не было ў Беларусі.

Дзмітрый Іванчанка тэлефанаваў у суд. Там яго папярэдзілі, што ў выніку няяўкі, разгляд справы адбудзецца і без яго. Ён лічыць, што праз такі ціск яму хочуць адпомсціць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»35

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»35

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць