У гродзенскім садку сабралася беларускамоўная група
Пададзена дзевяць заявак, прыём працягваецца.
У дзіцячым садку № 45 па вуліцы Сухамбаева адчыніцца першая і адзіная ў горадзе беларускамоўная група, паведамляе «Вячэрні Гродна».
На дадзены момант ужо дзевяць бацькоў падалі заяву. Ініцыятары — самі бацькі, ухваліла ідэю і кіраўніцтва гарвыканкама.
Па словах арганізатара і прадстаўніка ад бацькоўскага камітэта Наталлі Кісель, першыя заняткі пачнуцца 3 верасня.
Размаўляць на беларускай мове з дзецьмі будуць не толькі выхавальнікі, але і нянечка. Адзін раз на тыдзень для дзяцей будзе арганізаваны “рускі” дзень. Набор працягваецца.
-
Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага да Лукашэнкі: Праз некалькі дзён мы можам апынуцца ў сітуацыі, пра якую яшчэ нядаўна думалі як пра малаверагодную
-
Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы
-
Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ
Каментары